Беларуская Служба

100 дзён дэмакрата ў Белым доме

29.04.2021 13:36
Прэзідэнт ЗША Джо Байдэн вядзе Амерыку налева.
Здымак мае ілюстрацыйны характарEPA/Chip Somodevilla / POOL Dostawca: PAP/EPA

Прайшло 100 дзён з моманту ўступлення на пасаду прэзідэнта ў Белым доме Джо Байдэна. З гэтай нагоды новы прэзідэнтпрадставіў сваё бачанне больш сацыяльнай Амерыкі, піша штодзёнка «Dziennik Gazeta Prawna».

Гэтая праграма ўключае павелічэнне падаткаў для кампаній, павелічэнне выдаткаў на адукацыю і дагляд за пажылымі людзьмі, бясплатнае навучанне ў дзяржаўных школах і ўвядзенне платнага водпуску па цяжарнасці і родах.

У спалучэнні з большай заклапочанасцю зменамі клімату, планамі абмежавання ўзбраенняў і прапановамі па барацьбе з расавай няроўнасцю гэта дае магчымасць левай адміністрацыі кіраваць Амерыкай на працягу доўгага часу.

Аднак рэалізацыя ідэй залежыць ад прыняцця адпаведных правілаў у Кангрэсе. І гэта будзе няпроста не толькі з-за рэспубліканскай апазіцыі, але і таму, што многія рашэнні не падтрымліваюцца больш памяркоўнымі дэмакратамі.

юл