Беларуская Служба

Расія і Кітай распаўсюджваюць няверную інфармацыю пра прышчэпкі ў ЕЗ

30.04.2021 14:52
Здымак мае ілюстрацыйны характарBild: shutterstock.com/Terence Toh Chin Eng

Гэтак званая «вакцынавая дыпламатыя» замяніла «масачную», інфармуе газета Rzeczpospolita, спасылаючыся на справаздачу ЕЗ пра дэзынфармацыю ў справе COVID-19. Паводле інфармацыі еўрапейскіх ведамстваў Расія і Кітай вядуць пашыраную кампанію распаўсюджвання нявернай інфармацыі пра прышчэпкі і каранавірусную палітыку еўрапейскай супольнасці. З пачатку 2021 года ў базе дадзеных EUvsDisinfo (яна займаецца збіраннем фэйк нюсаў) было занатавана больш за 100 новых хлуслівых сцвярджэнняў пра вакцынацыю. Яны былі выяўлены ў СМІ і на акаўнтах у сацсетках людзей звязаных з Крамлём. Сярод іх знойдзем, напрыклад, абвінавачанне ЕЗ у сабатажы расійскай прышчэпкі Sputnik V.

Кітай у сваю чаргу займаецца прасоўваннем сваёй ролі ў барацьбе з каранавірусам. Пекін намагаецца падкрэсліць важнасць паставак масак за мяжу ў першай фазе пандэміі. Праўда, кітайскія маскі часта не выконвалі санітарных стандартаў і не маглі быць выкарыстаны. Зараз Кітай спрабуе прапанаваць сваю прышчэпку, вытворчасць якой можа распачацца ў Сербіі. Дэзынфармацыйная барацьба праходзіць і ў краінах па-за Еўразвязам. Ва Украіне, напрыклад, расійскія СМІ абвінавачваюць Кіеў у «генацыдзе» пасля таго, як урад Украіны адмовіўся ад паставак расійскай прышчэпкі. Падобна выглядае сітуацыя ў адносінах да Грузіі, калі ў выпадку Беларусі падкрэсліваецца ўзорная супраца на фоне паставак і выкарыстоўвання Sputnik V.

Паводле справаздачы людзі, якім найбольш пагражае дэзынфармацыя, гэта тыя, хто не ведае англійскай мовы. Аж 56% хлуслівай інфармацыі ў інтэрнэце распаўсюджваецца на іншай чым англійская мова, чытаем у газеце Rzeczpospolita.

аев