Мэты патлумачыў кіраўнік Антыкрызіснага ўпраўлення Павал Латушка:
- Па-першае, мы звяртаемся да нелегітымнага рэжыму, каб ён адчыніў межы, пагранічныя пераходы для грамадзянаў Беларусі, якія ад 21 снежня мінулага году маюць вялікія складанасці для выезду паза Беларусь.
І другая мэта пратэсту, якая з'яўляецца сродкам для дасягнення звышмэты:
- 10 месяцаў нашых кантактаў з Еўрапейскім Звязам паказалі, што вельмі шмат кажацца слоў, вельмі шмат дэкларацый, салідарнасці, словаў падтрымкі, міжнародных канферэнцый і сустрэч, але абсалютна недастаткова крокаў. Мы чакаем, што ЕЗ нарэшце прыме канкрэтныя рашэнні звязаныя з санкцыямі ў адносінах да рэжыму.
Павал Латушка адзначыў, што санкцыі не зʼяўляюцца мэтай пратэсту беларусаў, але жорсткія эканамічныя санкцыі павінны прывесці да звальнення з турмаў палітзняволеных і да змены ўлады ў Беларусі.
Цяпер пратэстоўцы раздаюць улёткі кіроўцам і расказваюць пра сітуацыю ў Беларусі. У аўторак, магчыма пачнецца блакаванне руху, найперш беларускіх грузавікоў.
яс