Беларуская Служба

Рэжым Лукашэнкі працягвае знішчаць незалежныя СМІ

09.07.2021 08:25
Рэпрэсіі супраць СМІ не спыніліся таксама пасля здушэння вулічных пратэстаў.
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo:madartzgraphics/pixabay.com/CC0 Public Domain

У чацвер супрацоўнікі беларускіх спецслужбаў і КДБ уварваліся ў офісы некалькіх незалежных рэдакцый у тым ліку ў Мінску, Воршы, Баранавічах і Брэсце. Яны правялі ператрусы, арышты і допыты супрацоўнікаў. Вікторыя Бяляшын на старонках выдання Gazeta Wyborcza задумоўваецца, ці гэта канец свабодных СМІ ў Беларусі?

Міністэрства інфармацыі заблакавала, у прыватнасці, сайт «Нашай Нівы» – аднаго з найстарэйшых і самых папулярных выданняў, якое, падобным чынам, як і іншыя незалежныя СМІ, сумленна паведамляў пра акцыі пратэсту, якія адбыліся пасля мінулагодніх прэзідэнцкіх выбараў, фальсіфікаваных Аляксандрам Лукашэнкам.
З раніцы беларускамоўны сайт перастаў адкрывацца як у Беларусі, так і за мяжой. У паведамленні Міністэрства інфармацыі гаворыцца, што партал быў заблакаваны па патрабаванні Генеральнага пракурора, які абвінаваціў «Нашу Ніву» ў публікацыі «забароненай інфармацыі» і парушэнні закона аб СМІ.

Раніцай, калі сілавікі ўварваліся ў кватэры некалькіх журналістаў і бухгалтараў «Нашай Нівы», ператрусы прайшлі таксама ў рэдакцыі Intex-press.by у Баранавічах і «Брестская газеты» ў Брэсце. У сваю чаргу чыноўнікі з Міністэрства інфармацыі заблакавалі партал zerkalo.io, які стварылі журналісты «разагнанай» у траўні рэдакцыі TUT.by.

Заблакаваная была таксама старонка зарэгістраванай у Польшчы рэдакцыі «Еўрарадыё». Гэта была не першая атака на гэты папулярны сярод беларусаў СМІ.

Gazeta Wyborcza нагадвае, што беларускія ўлады пачалі прымяняць масавыя рэпрэсіі супраць журналістаў з пачатку прэзідэнцкай кампаніі ўвесну 2020 года. Першапачаткова яны ўскладнялі працу незалежных СМІ. У першыя дні пратэстаў журналістаў і рэпарцёраў затрымлівалі і збівалі, як і астатніх удзельнікаў акцый. Па іх таксама стралялі з пнеўматычнай зброі.

Рэпрэсіі супраць СМІ не спыніліся таксама пасля здушэння вулічных пратэстаў. Замежным журналістам улады забралі дазволы на працу і дэпартавалі, а беларускіх – арыштоўвалі альбо судзілі падчас паказальных працэсах. Дзясяткі незалежных старонак былі заблакаваныя па абвінавачванні ў «дзеянні на шкоду дзяржаве».

аз