Беларуская Служба

Расія дабілася свайго па пытанні газаправоду па дне Балтыйскага мора

22.07.2021 15:18
Крэмль атрымае значна больш сродкаў на мадэрнізацыю расійскай арміі і працяг агрэсіўнай палітыкі адносна сваіх суседзяў.
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjneshutterstock.com/Stefan Dinse

Выданне Rzeczpospolita піша пра дамову паміж Германіяй і ЗША аб прынцыпах дзейнасці газаправоду «Паўночны паток 2». Дэталі пагаднення паведамілі амерыканскія СМІ. Германія абяцае, што калі б Крэмль пачаў шантажаваць Украіну або Расія пачала новае нападзенне на чужую тэрыторыю, немцы ўвядуць бліжэй не акрэсленыя санкцыі ў дачыненні Масквы і будуць схіляць да гэтага Еўрапейскі Саюз. Германія таксама абяцае ўнесці 1 млрд долараў у фонд узнаўляльных крыніц энергіі. У пакет уваходзіць запрашэнне Уладзіміра Зяленскага ў Белы дом, але пры ўмове, што ён не будзе крытыкаваць трубаправод, паколькі гэта, на думку Байдэна, магло б раззлаваць Кангрэс.

«Дыпламатыя – гэта мастацтва дасягаць таго, што магчыма дасягнуць», – патлумачылі выданню крыніцы ў Вашынгтоне. Якія ў такім выпадку будуць наступствы таго, што магчыма дасягнуць? Газ пойдзе па дне Балтыйскага мора яшчэ сёлета, Крэмль атрымае значна больш сродкаў на мадэрнізацыю расійскай арміі і працяг агрэсіўнай палітыкі адносна сваіх суседзяў. Масква таксама зможа шантажаваць Украіну стрыманнем паставак паліва. У сваю чаргу нямецкія канцэрны стануць больш канкурэнтаздольнымі ў параўнанні, напрыклад, з польскімі, паколькі яны змогуць карыстацца на 30% таннейшым газам, чым звадкаваны газ, які купляе Польшча ў ЗША, каб быць незалежнай ад Расіі.

Амерыка мела магчымасць стрымаць праект, але Джо Байдэн без дамоўленасці з Польшчай ды Украінай адмовіўся ад увядзення санкцый, прынятых раней. Гэта была цана за паляпшэнне адносінаў з Германіяй, якая абяцала быць саюзнікам ЗША у супрацьстаянні з Кітаем. Штаты пачалі рабіць выгляд, што «Паўночны паток 2» – гэта выключна эканамічны праект.

нг