Калі б парламенцкія выбары прайшлі ў наступную нядзелю, за партыю "ПіС" прагаласавалі б 33,6% рэспандэнтаў, а за Грамадзянскую кааліцыю - 26,2%. На трэцім месцы апынулася б партыя "Польшча 2050" з падтрымкай 10,9%, - інфармуе Onet.
На наступным месцы апынуліся "Левыя сілы" з 7,1% галасоў сярод апытаных. Рух "Канфедэрацыя" можа разлічваць на 5,4% галасоў. Апошняя групоўка, якая б увайшла ў Сейм, Польская сялянская партыя, мае падтрымку на ўзроўні 5 адсоткаў, то бок, на мяжы выбарчага парога.
Па-ранейшаму вельмі вялікая група выбаршчыкаў не ведае, за каго б прагаласавала, калі б выбары адбыліся цяпер. У гэтым апытанні каля 11,8 працэнта не вызначыліся, паведамляе Onet.
Рэспандэнтаў таксама спыталі, ці будуць яны ўдзельнічаць у галасаванні, калі выбары ў Сейм адбудуцца ў наступную нядзелю. Удзел у галасаванні заявілі толькі 49,3% апытаных. Сярод іх толькі 37,3% былі ўпэўненыя, што яны пойдуць на ўчасткі для галасавання, а 12% заявілі, што "хутчэй за ўсё" наведаюць выбарчыя ўчасткі.
46,6% палякаў не маюць намеру ўдзельнічаць у выбарах. З іх 21,5% далі адказ "хутчэй не", 25,1% - "дакладна не". Пры гэтым 4,1% апытаных не ведаюць, ці яны прымуць удзел у галасаванні.
Апытанне для Onet было праведзена Інстытутам рынкавых і сацыяльных даследаванняў IBRiS 24-25 ліпеня на выбарцы з 1100 чалавек.
юл