Беларуская Служба

Амерыканскія і еўрапейскія палітыкі працягваюць выступаць супраць трубы «Паўночны паток – 2»

03.08.2021 11:44
«Мы працягваем супраціў адносна праекту »Паўночны паток -2« і шкадуем аб нядаўнім рашэнні ЗША і Германіі, якое звязана з аднаўленнем будаўніцтва газаправода».
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjneshutterstock.com/Stefan Dinse

Старшыня камітэту па замежных справах Сената ЗША Боб Менендэс і яго калегі з Польшчы і сямі іншых краін выказалі ў панядзелак расчараванне пагадненнем паміж ЗША і Германіяй адносна газаправода «Паўночны паток -2» - нагадвае bankier.pl.

«Мы працягваем супраціў адносна праекту »Паўночны паток -2« і шкадуем аб нядаўнім рашэнні ЗША і Германіі, якое звязана з аднаўленнем будаўніцтва газаправода», – напісалі ў сумеснай заяве палітыкі з ЗША, Эстоніі, Чэхіі, Ірландыі, Латвіі, Польшчы, Украіны, Вялікабрытаніі і Літвы. З польскага боку ліст падпісаны кіраўнікамі камітэтаў па замежных справах абедзвюх палат парламента.

Аўтары заявы сцвярджаюць, што «Паўночны паток -2» стане для Расіі «яшчэ адным інструментам шантажу супраць Украіны», а яго мэта – узмацніць расійскі ўплыў у Еўропе, дамінаваць на рынках паліва. Яны таксама патрабуюць пракансультавацца з усімі народамі «трансатлантычнай сям'і» аб любых далейшых рашэннях па «Паўночным патоку -2». «Больш за тое, такую дыпламатычную дзейнасць варта праводзіць з улікам асноўнага прынцыпу – супрацьдзеянне расійскай агрэсіі, што адпавядае інтарэсам усяго НАТА, усіх членаў ЕС», – гаворыцца ў лісце.

Пагадненне паміж ЗША і Германіяй, апублікаванае ў ліпені, прадугледжвае, між іншым, інвестыцыі ва ўкраінскія энергетычныя праекты, падтрымку Берлінам санкцый у выпадку варожых дзеянняў з боку Расіі і патрабаванне падоўжыць расійска-украінскае пагадненне аб транзіце газу, якое дае Украіне даходы ад транзітных збораў і заканчваецца ў 2024 годзе.

Пагадненне было шырока раскрытыкавана ў Вашынгтоне палітыкамі з абодвух бакоў. Сенатары-рэспубліканцы абвясцілі, што будуць блакаваць зацвярджэнне некаторых кандыдатур прэзідэнта на высокія пасады ў адміністрацыі, пакуль Вашынгтон не ўвядзе санкцый супраць ПП2.

нг