Беларуская Служба

Рэжым Лукашэнкі пачаў паляванне на актыўных беларусаў за мяжой

03.08.2021 14:40
У Кіеве знайшлі павешаным кіраўніка Беларускага дома ва Украіне Віталія Шышова. Беларусы з дыяспары перакананыя, што гэта забойства, зладжанае лукашэнкаўскім КДБ.
Аўдыё
  • Беларусы за мяжой у небяспецы з-за дзеянняў рэжыму Лукашэнкі
           -          , , 3  2021 .
Кіраўнік Нацыянальнай паліцыі Украіны Ігар Кліменка разам з прадстаўнікамі паліцыі праводзіць прэс-брыфінг у звязку са смерцю беларускага актывіста Віталя Шышова ў Кіеве, Украіна, 3 жніўня 2021 года.EPA/STEPAN FRANKO Dostawca: PAP/EPA

Раніцай 2 жніўня ў Кіеве знік кіраўнік «Беларускага дому ва Украіне» Віталь Шышоў. Ён павінен быў а 10 вярнуцца з прабежкі, але прапаў. Пазней упраўленне Нацыянальнай паліцыі ў Кіеве паведаміла, што знайшла Віталя павешаным у парку са слядамі збіцця на твары. Распачата крымінальная справа па артыкуле аб наўмысным забойстве замаскіраваным пад суіцыд. Гэтая інфармацыя стала шокам для беларусаў у Кіеве, кажа Алена Талстая з з Руху салідарнасці «Разам».

- Гэта вельмі прыкрая падзея, усе знаходзяцца ў шоку. На жаль, беларусаў забіваюць у Беларусі ды за мяжой, таму мы павінны ўвесь час казаць пра рэпрэсіі, пра тое, што гэта рэжым не пакіне ў спакоі беларусаў. Нельга заплюшчваць вочы на рэпрэсіі ды катаванні.

Беларусы, што цяпер жывуць у Кіеве перакананыя, што гэта невыпадковае злачынства, а аперацыя лукашэнкаўскіх спецслужб. Распавядае беларус з Кіева Алег Аўчыннікаў.

- Першы раз такая сітуацыя тут у Кіеве была з Паўлам Шараметам, калі яго забілі, падклаўшы выбухоўку. Зусім нядаўна да нашых беларусаў паступала інфармацыя, што супраць беларусаў, якія жывуць ва Украіне, рыхтуюцца правакацыі, нават выкрадання ды забойства. Мы прынялі гэтую інфармацыю, але ніхто не думаў, што гэта настолькі сур'ёзна. Сам Віталь жартаваў з гэтага, хаця за імі сачылі ды спрабавалі некалькі разоў зладзіць правакацыі. Усім зразумела чыіх рук гэта справа – замаўлялі КДБ-шнікі. Толькі ёсць пытанне чым рукамі гэта было зроблена? Беларускіх агентаў, што сюды прыехалі, ці нанятых мясцовых.

Віталю маглі адпомсціць за тое, што ён публікаваў дадзеныя кдбістаў, якія сачылі за дыяспарай у Кіеве, перакананы кіраўнік «Беларускага дома ў Варшаве» Алесь Зарэмбюк.

- Я перакананы, што гэта забойства, якое арганізавалі беларускія спецслужбы. Я ведаю, што кіраўнік «Беларускага дома ва Украіне» займаўся тым, што яны адсочвалі прадстаўнікоў КДБ ва Украіне ды публікавалі іх дадзеныя і фотаздымкі. Гэта, хутчэй за ўсё, стала прычынай помсты яму за гэта.

Беларусы Польшчы таксама заўважалі, што за імі сочаць ды назіраюць. Раней гэта не заўважалі, цяпер трэбы быць больш асцярожным, зазначае Алесь Зарэмбюк.

- За намі з сакавіка ходзяць розныя дзіўныя людзі. Мы ведаем, што яны не спыняцца ні перад чым, таму сітуацыя не спрыяе, каб мы чуліся бяспечна. Польскія ўлады некалькі разоў нам прапаноўвалі ахову, але нам здавалася да сённяшняга дня гэта немэтазгодным. Сітуацыя пагаршаецца і мы не выключаем, што цяпер звернемся па персанальную ахову.

У Польшчы не менш актыўная беларуская дыяспара чым ва Украіне. Нельга выключаць, што лідары беларускіх ініцыятыў у Польшчы, могуць трапіць пад удар лукашыстаў. Ці ў Польшчы магчыма паўтарэнне падобнага здарэння? Пра гэта мы спыталіся ў грамадскага актывіста Анатоля Міхнаўца.

- Такое можа здарыцца ў любой краіне. Усё залежыць ад узроўню адмарожанасці рэжыму. Тут магчыма была зроблена акцыя запалохвання дыяспары.

Беларускія дэмакратычныя сілы, Святлана Ціханоўская выказалі спачуванні блізкім Віталя Шышова. «Беларусы не могуць быць у бяспецы нават за мяжой, пакуль ёсць тыя, хто спрабуе помсціць ім і хаваць праўду, пазбаўляючыся ад сведкаў. Віталь Шышоў дапамагаў беларусам – і яго знайшлі павешаным, як некалі Мікіту Крыўцова. Але гэта адбылося на тэрыторыі іншай краіны. Як і захоп закладнікаў адбыўся на борце самалёту іншай краіны. Як і спроба гвалтоўна вывезці нелаяльную спартоўку ў Беларусь з тэрыторыі іншай краіны», гаворыцца ў заяве.

Юры Ліхтаровіч