Расійскія СМІ дэзынфармуюць сусветную грамадскую думку па справе польскага ядзернага праекта, каб даказаць, што Польшча павінна купляць электраэнергію ў Расіі і Беларусі. На гэтую практыку звярнуў увагу прэс-сакратар міністра-каардынатара спецслужбаў Станіслаў Жарын, паведамляе старонка energetyka24.com.
У сваім каментары ў Твітары эксперт прывёў прыклад артыкула, аўтарства Станіслава Стрэмідлоўскага, апублікаваны на старонках расійскага партала Regnum, у якім ставіцца пад сумнеў польскі ядзерны праект і прапаноўваюцца рашэнні ў выглядзе пакупкі электраэнергіі ў Расіі і Беларусі.
Аўтар публікацыі сцвярджае, што Польшча, быццам бы, мае намер далучыцца да будаўніцтва АЭС у Калінінградскай вобласці. «Ён (Станіслаў Стрэмідлоўскі- рэд.) пераконвае, што Польшча, Літва, Латвія і Эстонія мелі агульную мэту – блакаваць Nord Stream 2, але «пасля таго, як Вашынгтон адмовіўся» ад блакавання інвестыцыі « альянс гэтых краін не мае сэнсу».
У сувязі з гэты, паводле расійскага прапагандыста, Польшча захоча далучыцца да будаўніцтва расійскай электрастанцыі, на што яна зараз атрымала згоду ЗША», – адзначае Жарын.
Паводле Жарына, Стрэмідлоўскі фактычна заклікае змяніць падыход Варшавы, як да ядзернага пытання, так і да адносін з Расіяй.
Паводле Жарына, такія рашэнні, то бок спалучэнне польскай энергасістэмы з замежнай ядзернай устаноўкай, былі б надзвычай небяспечнымі з пункту гледжання бяспекі Польшчы.
Атамныя электрастанцыі разлічаны на працу на базе. Падключэнне нейкага блока да сістэмы азначае, што ён будзе разглядаць яго як пастаянную аснову. Любая страта такога блока стане пагрозай для стабільнасці ўсёй сістэмы. Тым часам Польшча мела б вельмі абмежаваны ўплыў на тое, што адбываецца на электрастанцыі, размешчанай за яе межамі. Акрамя таго, калі мы гаворым пра Калінінград ці Беларусь, то гаворка ідзе пра АЭС, размешчаныя на тэрыторыі варожых нам краін, здольных выкарыстоўваць энергію для дасягнення палітычных мэтаў. Больш за тое, з'яўленне такой электрастанцыі ў сетках гэтага рэгіёну Еўропы можа парушыць планы па раздзяленні электраэнергетычных сістэм Расіі і Еўрасаюза, якія рэалізуюцца на працягу некалькіх гадоў.
«Увесь тэкст поўны тэзісаў, якія маюць на мэце пераканаць чытачоў, што Польшча амаль крок ад прыняцця рашэння аб далучэнні да расійскага ядзернага праекта. Тэкст – чарговая публікацыя, накіраваная на дэстабілізацыю польскай праграмы па ядзернай энергіі. Расійская прапаганда, між іншым, спрабуе даказаць, што Польшчы не патрэбная ўласная АЭС, таму што электрычнасць больш выгадна імпартаваць з Беларусі ці Расіі », – рэзюмуе Станіслаў Жарын.
аз