Беларуская Служба

«Я гатова дапамагчы людзям, якія сталі ахвярамі ціску беларускіх уладаў»

05.08.2021 16:02
Заявіла ў Варшаве бягуння Крысціна Ціманоўская падчыс прэс-канферэнцыя, пасля таго як беларускія ўлады адхілі яе ад спаборніцтваў ды спрабавалі дэпартаваць у Беларусь.
Крысціна Ціманоўская ў ВаршавеPAP/Radek Pietruszka

У чацвер 05 жніўня адбылася прэсавая-канферэнцыя спартсменкі Крысціны Ціманоўскай у Варшаве. Бягуння распавяла, што яна сутыкнулася  з цкаваннем з боку прыхільнікаў рэжыму Лукашэнкі. Аднак нашмат больш было слоў падтрымкі.

- Па тэлебачанні казалі пра мяне вельмі кепскія рэчы, што я не выкарыстала шанец прабегчы на Алімпіядзе, у якой ніколі не брала ўдзелу. Што я не сапраўдны спартсмен. Мне дасылалі здымкі з Telegram-каналаў, дзе пакідалі спасылку на мой акаўнт у Instagram з просьбаю пісаць мне нейкія дрэнныя рэчы. Мне пісалі вельмі шмат абразлівых паведамленняў, але ў той момант пачало паступаць нашмат больш слоў падтрымкі. Я бачыла нашмат больш пазітыўных каментарыяў, чым негатыўных.

Спартсменка зазначыла, што яна гатовая дапамагаць людзям, якія сутыкнуліся з несправядлівасцю ды ціскам з боку ўлады, як яна.

 - Я гатова дапамагаць людзям, якія могуць апынуцца ў падобнай сітуацыі, якія збіраюцца заставіць Беларусь. Таксама я хачу сказаць усім беларусам, каб яны перасталі баяцца. Трэба смела казаць заўсёды, калі на Вас ціснуць. Калі на вас ціснуць, пішыце да мяне, я пастараюся падтрымаць кожнага.

Напярэдадні прыезду Крысціны Ціманоўскай ў Варшавы гаварылася пра тое, што яна зможа прыцягнуць сваю кар’еру ў іншых зборных. Аднак паводле міжнародных правіл, выступленне за іншую зборную магчыма праз тры гады з моманту  апошняга старту за папярэднюю каманду. У буйных міжнародных спаборніцтвах Крысціна зможа не хутка ўзяць удзел. Гаворыць віцэ-старшыня Польскай федэрацыі лёгкай атлетыкі Томаш Маеўскі.

- Усё не так проста, нельга проста сказаць і памяняць зборную. Дзейнічаюць жорсткія правілы – трохгадовага перапынку - карэнцыі. Апроч таго трэба змяніць грамадзянства – гэта таксама не простая і хуткая справа. Міжнародная федэрацыя можа скараціць гэты перыяд, але беларуская федэрацыі можа гэтаму запярэчыць. У дадзенай сітуацыі гэта найбольш верагодна. Скарачэнне магчыма, але хіба толькі як выключэнне. Я пра такое раней не чуў ды гэта не маё рашэнне.   

Вось што сказала, адносна далейшых планаў сама спартсменка Крысціна Ціманоўская.

- У мяне ёсць трэнер у Аўстрыі, з якім я працавала раней. Я хацела б працягнуць гэтую працу. Апошні год мне дапамагаў трэніравацца муж у якасці другога трэнера. Неўзабаве ён прыедзе сюды, я спадзяюся, што змагу пачаць трэніравацца. Наконт зборнай пакуль не магу нічога сказаць.

Польскае міністэрства культуры ды спорту заявіла пра дапамогу для будучай спартовай кар’еры спартсменкі. Сітуацыя, якая адбылася з Крысцінай, гэта наступствы таго, што зрабіла ўлада з Беларуссю. У краіне пануе сапраўдны тэрор, распавёў старшыня НАУ Павал Латушка.

- Цяпер у Беларускіх турмах дзясяткі журналістаў. Зачынены саму масавы партал Тут.бай, які меў аўдыторыю большую за ўсе дзяржаўныя тэлеканалы. 15 журналістаў гэтага парталу ў турме. Ліквідаваная самая старая газета ў Беларусі “Наша Ніва”. Зачыненыя ўсе рэгіянальныя незалежныя СМІ. Пад пагрозай ліквідацыі БАЖ. Міжнародныя арганізацыі канстатуюць, што ў Беларусі прафесія журналіста пад пагрозай.

У Варшаве адбылася прэс-канферэнцыя бягунні Крысціны Ціманоўскай, якую ўлады адхілі ад удзелу ў Алімпіяды ды спрабавалі дэпартаваць у Беларусь. Яна распавяла пра абставіны сваёй справы і заявілі, што гатова дапамагаць ахвярам ціску рэжыму Лукашэнкі.

Юры Ліхтаровіч