Беларуская Служба

З-за палітыкі Лукашэнкі Беларусь стаіць на мяжы канфрантацыі з суседзямі

07.08.2021 12:54
Відаць, ужо рыхтуюць салдат да вываду на мяжу з Літвой і Польшчай, каб сутыкнуць іх з тамтэйшымі памежнікамі.
Аўдыё
Aleksander Łukaszenka
Aleksander Łukaszenka Shutterstock.com/Drop of Light

Лукашэнка правёў нараду з сілавікамі і адзначыў, што запрасіў кіраўніцтва практычна ўсіх асноўных сілавых структур для таго, каб абмеркаваць сітуацыю, якая складваецца не толькі на заходняй, але таксама на паўднёвай мяжы Беларусі. Гаворка таксама пра тое, што адбываецца вакол краіны, і перш за ўсё гэта тычыцца палітыкі блока NATO.
«У гэтым кантэксце вельмі важна пачуць ваш пункт гледжання па пазіцыі брацкай нам Украіны. Народ блізкі, родны народ, але кіраўніцтва Украіны, праводзячы антынародны курс, узяло арыентацыю на канфрантацыю. Мы не кажам, куды яны там – на захад, на ўсход ідуць, на поўдзень – усё роўна. Гэта іх справа – вызначацца. Але ў аснове іх палітыкі ляжыць канфрантацыя. І для нас гэта дадатковая пагроза, якіх мы не мелі раней», – заявіў Лукашэнка.
Паводле яго слоў, апошнія падзеі на заходніх граніцах Беларусі, перш за ўсё з Літвой і нават Польшчай, насцярожваюць.

«Думаю, што калі супаставіць усе фактары і факты, якія мы назіраем апошнім часам, прайшоўшы сем або восем этапаў так званай каляровай рэвалюцыі, у іх у плане нічога не засталося. Таму вярнуліся да даўно апрабаванай тактыкі – шантажу, націску. І ўжо дайшлі да сілавых пагроз», – заўважыў кладар РБ.

«З сённяшняга дня ніводная нага на тэрыторыю Беларусі з сумежнага боку, ці то з поўдня, ці з захаду, крочыць не павінна. Як вы будзеце гэта рабіць – вось пасля гэтай нарады абмяркуем, – зберацеся ў дзяржсакратара. Тут міністр МУС, міністр абароны. Закрыйце кожны метр мяжы. Мы нездарма ўкладвалі каласальныя сродкі ў памежныя войскі, у нашы наогул сілавыя структуры. Народ наш павінен адчуваць сябе спакойна, ён павінен ведаць, што ёсць мужыкі, якія гатовыя іх абараніць, – заявіў Лукашэнка. – Вось гэта мы павінны зрабіць. Элементарна. Не дай бог, яны (сумежныя краіны) пачнуць рэалізоўваць тактыку выдварэння людзей, якіх яны туды паклікалі (нелегальных мігрантаў) праз афіцыйныя прапускныя пункты. Гэта ўжо… вы ведаеце наступствы, яны – таксама. Таму хай думаюць. Мы іх папярэдзілі, а яны няхай думаюць».

Відаць, ужо рыхтуюць салдат да вываду на мяжу з Літвой і Польшчай, каб сутыкнуць іх з тамтэйшымі памежнікамі. У людзей з рэзерву нервы не падрыхтаваныя і могуць пачаць страляніну.

Намеснік міністра ўнутраных спраў Мацей Вонсік (Maciej Wąsik) заявіў 5 жніўня, што Мінск «вядзе гібрыдную вайну з Еўрапейскім Саюзам з дапамогай нелегалаў».

«Ёсць і маладыя мужчыны, і жанчыны з дзецьмі. Беларусь выкарыстоўвае гэтых імігрантаў як жывую зброю», – сказаў Вонсік інтэрнэт-тэлеканалу Telewizja wPolsce.

«У апошнія дні мы назіраем рост (колькасці мігрантаў), мы расцэньваем гэта як рэакцыю на прадстаўленне прытулку беларускай спрынтэрцы», – дадаў намеснік міністра польскага МУС.

Уладзімір Падгол

слухайце аўдыё