Беларуская Служба

Змены ў кіруючай кааліцыі ставяць пад знакам пытання яе стабільнасць

13.08.2021 14:43
У Польшчы створанае новае кааліцыйнае паразуменне пасля таго, як у сераду спікер Сейма Эльжбета Вітэк загадала паўтарыць галасаванне, чытаем у газеце Rzeczpospolita.
Paweł Kukiz i Jarosław Kaczyński
Paweł Kukiz i Jarosław KaczyńskiFoto: PAP/Paweł Supernak

У выніку галасавання над законам аб наяўнасці замежнага капіталу ў СМІ распаўся кааліцыйны саюз кіруючай партыі “Права і Справядлівасць” (ПіС), “Салідарнай Польшчы” (СП) і “Паразумення”. Лідар “Паразумення” пакінуў кааліцыю разам з некалькімі дэпутатамі.

У выніку прыйшлося шукаць новых чальцоў кааліцыі. Аказалася, што ў ПіС няма большасці ў ніжняй палаце парламенту (231 месца). Гэтую «дзірку» прыйшлося закрываць меншымі партыямі і незалежнымі дэпутатамі. Таму палітыкі кіруючай партыі пасля першага галасавання над законам паўтарылі галасаванне, і ўжо ў другі раз да групы дэпутатаў кіруючай партыі далучыліся паплечнікі былога кандыдата ў прэзідэнты Паўла Кукіза. Кааліцыя аднак распалася: не ўсе чальцы “Паразумення” Яраслава Говіна пайшлі за сваім лідарам, як і не ўсе калегі Паўла Кукіза памянялі свой голас у другім галасаванні. Такі стан рэчаў ў падыходзе былых і новых кааліцыйных партнёраў можа прывесці да таго, што ўрад страціць большасць у Сейме. Сапраўднае выпрабаванне новых саюзаў адбудзецца ў верасні, калі прыдзецца, верагодна, галасаваць другі раз над законам пасля вета Сенату.

Сам факт паўтору выклікае занепакоенасць каментатараў палітычнай сцэны ў Польшчы. Гэта другі інцыдэнт у гісторыі, калі спікер вырашылася загадаць паўтарыць прайгранае галасаванне. Паўторнае галасаванне дапускаецца, калі выступяць сумненні наконт працы сістэмы па падліку галасоў. Неабгрунтаванае выкарыстанне такой магчымасці непакоіць экспертаў, якія баяцца злоўжывання закону ў будучыні, чытаем у газеце Rzeczpospolita.


аев