Gazeta Wyborcza паведамляе, што нямецкі Бундэсвер пачаў сёння буйнейшую ў гісторыі эвакуацыйную місію. Салдаты і афіцэры нямецкай арміі ў панядзелак пачалі эвакуацыю з Кабулу грамадзян ФРГ і афганцаў, якія супрацоўнічалі з нямецкай адміністрацыяй.
У Кабул накіраваліся транспартныя самалёты Люфвафэ, каб забраць немцаў і афганцаў. Аперацыю будуць прыкрываць нямецкія дэсантнікі.
У Ташкенце Германія арганізавала перавалачны пункт, куды будуць трапляць эвакуяваныя грамадзяне. Пазней з Узбекістану эвакуяваныя людзі будуць дастаўленыя ў Германію на бартах пасажырскіх самалётаў. Першыя нямецкія транспартныя самалёты Люфтвафэ з людзьмі пакінулі Кабул ужо сёння і прызямліліся ў Ташкенце.
Урад у Берліне не паведамляе пра колькасць эвакуяваных грамадзян, але нямецкія СМІ пішуць пра 20 працаўнікоў нямецкага пасольства ў Кабуле, супрацоўнікаў федэральнай паліцыі – інструктараў афганскіх праваахоўных органаў, а таксама супрацоўнікаў нямецкіх гуманітарных місій і арганізацый ды грамадзян Германіі, якія ў розных мэтах знаходзяцца на тэрыторыі Афганістану. У суме гэта 150-200 чалавек. Акрамя таго, плануецца эвакуяваць каля 300 афганцаў і членаў іх сямей, якія працавалі для Германіі ў Афганістане, піша Gazeta Wyborcza, спасылаючыся на нямецкія СМІ.
вс
здымак мае ілюстрацыйна характар. на фота: салдаты Бундэсвера