Мігранты, якія спрабуюць перасекчы ўсходнюю мяжу Еўрапейскага Саюза – гэта інструмент палітыкі Расіі і Беларусі, лічыць Павел Коваль(Paweł Kowal) з апазіцыйнай «Грамадзянскай кааліцыі».
З пачатку жніўня былі зафіксаваныя больш за 2000 спробаў незаконнага перасячэння польска-беларускай мяжы. Паводле Коваля, хутчэй за ўсё, асобы, якія цяпер спрабуюць перасекчы мяжу з Беларуссю, гэта не бежанцы з Афганістана:
-Тыя асобы, якія зараз застаюцца на польска-беларускай мяжы, хутчэй за ўсё, не паходзяць з Афганістана. Можа, частка з іх – так. Трэба гэта дакладна праверыць. Аднак нават, гэта сапраўды бежанцы, то яны таксама з’яўляюцца інструментам палітыкі Беларусі і Расіі.
Павел Коваль адзначыў, што польскі ўрад павінен прыняць меры на міжнароднай арэне для забеспячэння бяспекі межаў:
- Урад павінен ужо размаўляць на еўрапейскім узроўні на тэму забеспячэння польскай мяжы, паколькі гэта мяжа Еўрасаюза. Добра, што зараз сітуацыя пад кантролем. Аднак трэба думаць пра тое, што можа адбыцца, у тым ліку, у сувязі з сітуацыяй у Афганістане.
Сёння аб сітуацыі на мяжы ЕС з Беларуссю з прадстаўнікамі літоўскіх уладаў будзе размаўляць кіраўнік прэзідэнцкага Бюро міжнароднай палітыкі Якуб Кумах.
IAR/аз