Вільня прызнае, што мае праблемы з размяшчэннем мігрантаў. «Супраць гэтага выступаюць мясцовыя супольнасці», – сказаў намеснік кіраўніка МУС краіны Арнольдас Абрамавічус. Праз Беларусь бежанцы прыбываюць на тэрыторыі на паўднёвым усходзе Літвы, дзе ў прыватнасці пражывае польская меншасць, паведамляе Томас Архоўскі ў выданні Gazeta Wyborcza.
«Пра тое, што тут павінен быць пабудаваны цэнтр для ўцекачоў я даведаўся выпадкова(…) Мне патэлефанавала журналістка і спытала, ці я пра гэта чула», – кажа стараста Дзевянішак Часлава Марцінкевіч.
Дзевянішкі – гэта амаль анклаў. Каб дабрацца да вёскі, трэба пераадолець амаль трохкіламетровы пярэсмык літоўскай тэрыторыі. Па баках Беларусь. Большасць жыхароў – гэта палякі, але ёсць і літоўцы, беларусы, рускія і татары.
«Чароўны куток Літвы, вось як мы гаворым пра сябе», – кажа Марцінкевіч, якая супраць стварэння цэныра паехала пратэставаць у Вільню. Пратэст быў эфектыўным, таму што ўлады канчаткова адмовіліся ад гэтай ідэі. Цэнтр павінны былі пабудаваць у будынку былой сельскагаспадарчай школы.
«Гэта побач з будынкам літоўскай і польскай гімназіяй. Людзі пратэставалі, аргументавалі, што гэта будзе небяспечна для іх дзяцей, для жыхароў у цэлым. Паколькі нас тут пяцьсот чалавек, а яны хацелі змясціць у цэнтры тысячу..», – нагадвае Марцінкевіч.
«Нам шкада гэтых людзей. Мы першымі сустракаемся з імі. Мясцовыя даюць ім вады і цёплую вопратку. Але яны баяцца. Як 20 чалавек прыходзяць да адзінокай пажылой жанчыны і ў двары распальваюць вогнішча..»., – паясняе жанчына. Марцінкевіч прызнаецца, што падыходзіць да гэтай тэмы эмацыйна. « Дзеда вывезлі ў Сібір з дзевяцігадовым дзіцем. Яны жылі там сем гадоў. Страшна ўцякаць ад небяспекі. Але такія рэчы не павінны адбывацца за кошт іншых», – кажа жанчына.
«Сітуацыя выклікае вялікую напружанасць у Літве. Жыхары такіх мясцінаў, як Дзевянішкі, расчараваныя стаўленнем улады, якая з імі не кантактавала. У выніку ўзнікае этнічная напружанасць», – каментуе журналіст газеты «Kurier Wileński» Раймунд Кляноўскі.
Ён нагадвае, што ў артыкуле 15-ым Дамовы 1994 года паміж Польшчай і Літвой аб сяброўскіх адносінах і добрасуседскім супрацоўніцтве гаворыцца, што бакі «павінны ўстрымлівацца ад любых дзеянняў, якія прывялі б да нацыянальных зменаў у раёнах, дзе жывуць меншасці.
«Да ўступлення ў ЕС у Пуньску на Падляшшы павінен быў узнікнуць пункт Памежнай службы. Літоўцы, якія жывуць там, пратэставалі, сцвярджаючы, што нацыянальныя прапорцыі будуць змененыя. Польскі ўрад адступіў. Цяпер улады Літвы не могуць сказаць, як доўга мігранты будуць знаходзіцца ў цэнтрах. І гэта можа спрыяць змене нацыянальных прапорцыяў», – мяркуе Кляноўскі. Тым часам Вільня хоча размясціць у «польскіх» вёсках больш мігрантаў, чым у іх жыхароў.
У Рудніках, як і ў Дзевянішках жыве каля паўтысячы чалавек. Тамтэйшы цэнтр быў створаны каля лесу на тэрыторыі палігона. У ім пражывае амаль восемсот чалавек. Там даходзіла да беспарадкаў. Апрача таго, паводле мясцовых СМІ, паліцыя разагнала пратэстуючых жыхароў, якія перакрылі даезд да цэнтра. З-за напружанай сітуацыі жыхары Руднікаў стварылі групу самадапамогі. З 19:00 да 1:00 людзі патрулююць вуліцы і правяраюць, ці няма навокал падазроных людзей. Пакуль ніякіх інцыдэнтаў не было.
Эскедар родам з Эфіопіі, прыехала ў Літву некалькі гадоў таму. Як і цяперашнія мігранты, яна пераадолела небяспечны шлях у Еўропу. Жанчына адна выхоўвае траіх дзяцей. Яна была выкладчыкам англійскай мовы і бізнесоўцам (імпартавала адзенне з Італіі). Цяпер кіруе кавярняй у Вільні.
Эскедар наведвае месцы, дзе праходзяць пратэсты супраць цэнтра для мігрантаў. « Я была па абодвух баках агароджы, разумею розныя пункты гледжання. Я лічу, што мы павінны весці дыялог, мы не павінны баяцца размаўляць»,, кажа Эскедар у размове з выданнем Gazeta Wyborcza.
аз