Беларуская Служба

Чаму Лукашэнка адпраўляе мігрантаў на мяжу з Польшчай, Літвой і Латвіяй?

25.08.2021 15:17
Ён імкнецца дэстабілізаваць заходнія краіны, каб яны паддаліся яму.
Aleksander Łukaszenka
Aleksander ŁukaszenkaWłodzimierz Pac/Polskie Radio

Пра гэта піша партал WPolityce.pl са спасылкай на выданне «Fakt». Ён узяў інтэрв'ю ў Аляксандра Азарава, які шмат гадоў працаваў у ГУБАЗіК (Галоўнае ўпраўленне па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю і карупцыяй). Азараў «ведае сакрэты спецслужбы», таму, калі ён сутыкнуўся з парушэннямі і звольніўся з КДБ, яму давялося пакінуць краіну. Сёння ў Беларусі рэжым Лукашэнкі лічыць яго тэрарыстам. Суразмоўца «Факту» падкрэсліў, што сітуацыя на польска-беларускай мяжы «зʼяўляецца арганізаванай акцыяй беларускіх службаў».

- Мы атрымалі інфармацыю аб кантрабандных групоўках, якія адпраўлялі людзей на Захад. Калі мы зацікавіліся гэтым пытаннем, умяшаўся КДБ і забараніў вырашаць гэтую праблему, – сказаў ён, адзначыўшы, што першая акцыя такога тыпу была арганізаваная ў 2010 годзе.

Азарава спыталі, з якой мэтай Лукашэнка гэта робіць. Такім чынам ён помсціць за санкцыі ЕС і хоча паказаць, што з ім трэба лічыцца. Ён імкнецца дэстабілізаваць заходнія краіны, каб яны паддаліся яму.

Беларускі журналіст Тадэвуш Гічан на партале waidelotte.org паказвае фатаграфіі, зробленыя літоўскімі фермерамі, на якіх бачна, як беларускія памежнікі рэжуць калючы дрот, каб аблегчыць перасячэнне мяжы мігрантам. Гічан паведамляе, што беларускія памежныя службы і вайскоўцы ўдзельнічаюць у аперацыі па перасылцы мігрантаў. У сеціве таксама зʼявіліся запісы агенцтва Frontex. Яны паказваюць, як Беларуская памежная служба суправаджае мігрантаў на мяжу.

WPolityce.pl/нг