30 гадоў таму – 25 жніўня 1991-га былі замацаваныя вынікі змагання некалькіх пакаленняў беларусаў за незалежнасць сваёй краіны – Вярхоўны Савет надаў Дэкларацыі аб дзяржаўным суверэнітэце статус канстытуцыйнага закону. Такім чынам Беларусь стала незалежнай дзяржавай. Пачаўся працэс прызнання яе з боку міжнароднай супольнасці.
Валянцін Голубеў на той час быў дэпутатам ВС ад Беларускага Народнага Фронту. Па ягоных словах, у той дзень вельмі цікава было не толькі ў Вярхоўным Савеце, але і на вуліцы.
У сваю чаргу беларусы Беласточчыны ўспрынялі гэтае рашэнне з вялікім задавальненнем. Пра гэта размова з гісторыкам, прафесарам Алегам Латышонкам.
слухайце аўдыё
Яраслаў Іванюк