Беларускі дыктатар адчайна шукае галасоў падтрымкі ў лідараў грамадскай думкі, якія б падтрымалі б яго аргументы і легітымізавалі ўладу. Шантаж супраць лідараў СПБ можна патлумачыць дадатковымі рэпрэсіямі. Можна таксама ўспрымаць як спробу прынізіць нацыю, якая ўслых выступае супраць дыктатуры і падтрымлівае беларускую апазіцыю. Але праўда, здаецца, іншай. Лукашэнка адчайна змагаецца за ўмацаванне законнасці сваёй улады, канстатуе Багуслаў Хработа на старонках выдання Rzeczpospolita.
Такім чынам публіцыст каментуе прапанову, якую беларускі рэжыму зрабіў затрыманым палякам. Паводле яе, Анжаліка Борыс і Анджэй Пачобут могуць быць вызваленыя, калі яны прызнаюць сваю віну і папросяць у дыктатара ласкі. Такім чынам яны падтрымалі б аргументы дыктатара і законнасць яго ўлады.
Тым часам ні Анжаліка Борыс, ні Анджэй Пачобут ніколі не парушалі беларускага заканадаўства. Іх адзіная віна – асабістая мужнасць і прызнанне таго, што яны палякі. Яны таксама з'яўляюцца ўдзельнікамі супраціву. Анджаліка Борыс – лідар непрызнаванага ўладамі Саюза палякаў у Беларусі і ахвяра пераследу з 2005 года. Анджэй Пачобут – выдатны журналіст, адзін з самых вядомых палякаў у Беларусі і старшыня Галоўнага Савета СПБ. Ён падвяргаецца рэпрэсіям з боку рэжыму з 2011 года, калі беларускі пракурор абвінаваціў яго ў абразе Лукашэнкі ў серыі артыкулаў, апублікаваных у выданні Gazeta Wyborcza.
Парадаксальна, але гэта менавіта рэпрэсіі пацвердзілі значэнне абодвух актывістаў для справы беларускай свабоды і дэмакратыі. Пра гэта ведае ўвесь свабодны свет. Пасля арышту ў сакавіку 2021 года іх вызвалення патрабаваў вярхоўны прадстаўнік Еўрасаюза па замежных справах і палітыцы бяспекі Жазэп Барэль. Таму яны так важныя для Лукашэнкі. Калі б яны папрасілі вызваліцца і прызналі б сваю віну, то адначасова прызналі б, што ў жніўні 2020 года Лукашэнка меў рацыю, і як законны прэзідэнт, ён мог бы іх памілаваць. Анджаліка Борыс і Анджэй Пачобут выдатна гэта разумеюць.
Аднак ёсць і супрацьлеглыя галасы. Паводле некаторых меркаванняў, на волі яны зробяць больш, чым у беларускай турме. Ім сапраўды цяжка нешта раіць, паколькі ў гэткай сітуацыі любы намёк звонку будзе злоўжываннем, лічыць каментатар выдання Rzeczpospolita.
аз