Беларуская Служба

28 жніўня 1919 г. быў адноўлены Універсітэт Стэфана Баторыя ў Вільні

28.08.2021 14:12
Гэты універсітэт лічыцца адным з найстарэйшых ва ўсходняй і паўночнай Еўропе.
Аўдыё
  • 28 жніўня 1919 г. быў адноўлены Універсітэт Стэфана Баторыя ў Вільні
Віленскі універсітэтAutorstwa Algirdas at the Lithuanian language Wikipedia, CC BY-SA 3.0, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=8006812

28 жніўня 1919 году паводле адмысловага ўказу Юзафа Пілсудскага быў адноўлены Універсітэт Стэфана Баторыя ў Вільню. Гэты універсітэт лічыцца адным з самых старэйшых Усходняй і паўночнай часткі Еўропы і другі найстарэйшы ў Рэчы Паспалітай

Асновы універсітэту былі закладзены каралём Рэчы Паспалітай Стэфанам Баторыем, які прызначыў грошы на Езуіцкую калегію ў Вільні ў 1579 годзе. Гэта была адзіная вышэйшая школа (універсітэт) у Вялікім Княстве Літоўскім. Гэтая навучальная ўстанова была цэнтрам інтэлектуальнага развіцця ВКЛ і Рэчы Паспалітай, а таксама ідэалагічнага супраціву расійскаму цару. У ХІХ стагоддзі там дзейнічала студэнцкае тайнае аб'яднанне «Таварыства філаматаў і філарэтаў», членам якога, між іншым, быў Адам Міцкевіч.

Пасля падаўлення паўстання 1831 году цар Мікалай І сваім указам закрыў і расфарміраваў Віленскі універсітэт.

Частка факультэтаў была перададзена пад кантроль Міністэрству ўнутраных справаў, у выніку чаго паўстала «Імператарская медыка-хірургічная акадэмія».

Пасля рэвалюцыі 1917 году і атрымання незалежнасці Польшчай у 1918 г пачаліся працы па аднаўленню Віленскага універсітэта. У чэрвені 1919 году быў створаны Выканаўчы Камітэт адбудовы Віленскага універсітэту пад кіраўніцтвам прафесара Юзафа Казімежа Земацкага.

А ўжо 28 жніўня 1919 году Юзаф Пілсудскі падпісаў рэскрыпт па аднаўленні універсітэта, урачыстае адкрыццё, якога адбылося 11 кастрычніка 1919 году.

Першым рэктарам стаў Міхал Седлецкі. Было адкрыта 6 факультэтаў, а мовай выкладання была польская.

Падчас савецка-польскай вайны горад як і ўніверсітэт пераходзіў з рук у рукі пакуль не была створана квазі дзяржава Сярэдняя Літва, набліжана да Польшчы.

Універсітэт аднавіў працу ў 1921 годзе.

Пасля таго, як распачалася Другая Сусветная вайна, 19 верасня 1939 Вільня была акупавана савецкімі войскамі. На моцы адмысловай дамоўленасці паміж СССР і Літоўскай Рэспублікай 28 верасня горад быў перададзены Літве. Пачалася літуанізацыя універсітэту.

Але ўжо ў 1940 годзе Літоўская Рэспубліка была акупавана саветамі і пачалася саветызацыя. Універсітэт дзейнічаў падчас нямецкай акупацыі, але толькі да 1943 году, калі выкладчыкі былі арыштаваныя. Пасля вайны ўніверсітэт быў з большага правінцыяльным. Пасля абвяшчэння незалежнасці Літвы ў 1990 годзе ўніверсітэт вярнуў назву Віленскага.

Кандыдат гістарычных навук Павал Усаў.

Слухайце аўдыё