Сітуацыю з мігрантамі на беларуска польскай мяжы выданне абмеркавала з віцэ-міністрам замежных спраў Паўлам Яблонскім.
На думку польскага дыпламата, галоўнай мэтай Лукашэнкі з’яўляецца дэстабілізацыя Еўрасаюза, асабліва Польшчы ды краін Балтыі. Лукашэнка ўспрымае гэтыя краіны, як ворагаў. У першую чаргу таму, што менавіта гэтыя краіны выступалі за рашучае асуджэнне выбарчых фальсіфікацый ды масавых рэпрэсій у Беларусі Еўрасаюзам ды НАТА. Лукашэнка хоча ім адпомсціць адкрываючы межы для кожнага. Ён разлічваў, што паўторыцца крызіс 2015 года.
Аднак Лукашэнка прайграе, перакананы дыпламат. Звязана гэта са зменай стаўлення Еўропы. У 2025 годзе Брусель крытыкаваў краіны, якія выступалі супраць адкрыцця межаў. Цяпер кіраўніцтва ды грамадства ў Францыі ды Германіі ўбачылі, што адкрытасць была памылкай.
Еўрасаюз засвоіў урок 2015 года і будзе адпаведным чынам рэагаваць на пагрозы з боку дыктатара. Будуць уведзеныя санкцыі на людзей звязаных з арганізацыяй міграцыйных плыняў, цытуе словы саноўніка польскае выданне.
юл