Беларуская Служба

Лукашэнка пра сітуацыю на межах: Гэта гібрыдная вайна пад кіраўніцтвам Захаду

27.09.2021 17:10
Выданне dziennik.pl падрабязна піша пра абвінавачванні і пагрозы з боку Аляксандра Лукашэнкі.
Аляксандр ЛукашэнкаSerge Serebro, Vitebsk Popular News, CC BY-SA 4.0, via Wikimedia Commons

«Суседзі Беларусі выбралі палітыку канфрантацыі», – заявіў Аляксандр Лукашэнка падчас сустрэчы з кіраўнікамі сілавых ведамстваў. Ён казаў пра «сур'ёзныя праблемы абароны», «амерыканскія базы ва Украіне», «амерыканскія войскі ў Польшчы», «гібрыдную вайну Захаду». Лукашэнка рэзка пракаментаваў выступ прэзідэнта Польшчы Анджэя Дуды на Генасамблеі ААН. Нагадаем, Анджэй Дуда распавёў з высокай трыбуны пра маштабныя палітычныя рэпрэсіі ў Беларусі і пра дапамогу, якую Польшча аказвае грамадзянам суседняй краіны.

Аляксандр Лукашэнка назваў сітуацыю з мігрантамі «гуманітарнай катастрофай», абвінаваціўшы суседзяў, у тым ліку Польшчу, ва ўвядзенні надзвычайнага становішча на мяжы, каб «ніхто не бачыў, як там гінуць людзі».

Таксама Лукашэнка казаў пра вайсковы корпус, размешчаны на мяжы з Беларуссю ў Польшчы. «Зразумела, што гэтыя войскі не разгорнутыя супраць немцаў. Гэта замежныя войскі, у першую чаргу ЗША. Мы бачым, што Літва робіць усё, каб паказаць сваю адданасць NATO і ЗША. Але самае сумнае – гэта Україна». На яго думку, ва Украіне «базы ЗША фактычна ствараюцца пад прыкрыццём навучальных цэнтраў». Ён абвясціў, што разам з прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным «яны дамовіліся, што трэба зрабіць некаторыя крокі». — Інакш заўтра ў нас будзе непрымальная сітуацыя на мяжы паміж Беларуссю і Расіяй.

Кіраўнік Беларусі назваў абвінавачванні ў адрас Мінска ў стварэнні міграцыйнага крызісу «нонсэнсам». Паводле версіі Лукашэнкі, за транзіт мігрантаў адказваюць суседзі. Гэта яны арганізоўваюць людзей, часткова іх фінансуюць. А там, у Польшчы, у Літве, ёсць бандыты, якія іх прымаюць. І адпраўляюць у Германію. На яго думку, гэта гібрыдная вайна пад кіраўніцтвам Захаду.

З вясны2021 года рэзка ўзрасла колькасць нелегальных мігрантаў, якія прыбываюць у краіны ЕЗ з Беларусі. На думку ЕЗ, гэта вынік наўмысных дзеянняў уладаў Беларусі, якія палягчаюць мігрантам з Ірака і іншых краін магчымасць прыехаць у Беларусь, а затым перасекчы мяжу ў месцах, дзе гэта забаронена. Толькі ў жніўні на мяжы з Польшчай было зафіксавана не менш за 2000 асобаў, якія спрабавалі незаконна перайсці мяжу.

ВХ