Беларуская Служба

Я.Качыньскі: Па польскай сістэме правасуддзя Еўразвязу тут няма чаго казаць

08.10.2021 11:48
У чацвер Канстытуцыйны суд Польшчы паацвердзіў вяршынства польскай канстытуцыі над правам ЕЗ.
Wicepremier, prezes PiS Jarosław Kaczyński
Wicepremier, prezes PiS Jarosław KaczyńskiPAP/Radek Pietruszka

Польскія СМІ прыводзяць каментар аб прысудзе Канстытуцыйнага суду намесніка прэм'ер -міністра і старшыні партыі «Права і справядлівасць» PiS Яраслава Качыньскага.

«У тых сферах, дзе мы не пагадзіліся аддаць кампетэнцый Еўразвязу, дзейнічаюць толькі польскія правілы, і ЕЗ не мае права ўмешвацца; гэта тычыцца, між іншым судовай сістэмы, ЕЗ тут няма чаго казаць», сказаў Яраслаў Качыньскі.

На прэс-канферэнцыі ў Беластоку Яраславу Качыньскаму было зададзена пытанне аб рашэнні Канстытуцыйнага суду аб вяршэнстве польскай канстытуцыі над заканадаўствам ЕЗ.

«Я спадзяюся, што было сказана зразумелае само сабой (...) – а менавіта, што вышэйшым прававым актам у Польшчы зʼяўляецца канстытуцыя», – сказаў Качыньскі.

«Калі б я сказаў інакш, гэта азначала б, што, па-першае, Польшча не зʼяўляецца суверэннай дзяржавай, а па-другое, што ў Польшчы няма дэмакратыі, таму што няма грамадзян. (...) Грамадзян, якія вырашаюць, хто і як кіруе», – растлумачыў ён.

Па словах кіраўніка PiS, «калі б высветлілася, што закон, устаноўлены ў самых розных працэдурах (Еўразвязу-рэд.)(...), можа змяніць усё, што заўгодна, у тым ліку польскую канстытуцыю, гэта будзе азначаць, што дэмакратыя – гэта проста чысты выгляд, чыстая выдумка, што мы маем справу з нейкім рытуалам».

«Вышэйшым нарматыўным актам у Польшчы зʼяўляецца канстытуцыя, і ўсе еўрапейскія правілы, якія дзейнічаюць у Польшчы (...), павінны адпавядаць польскай канстытуцыі», – сказаў ён.

«Я ўсё яшчэ хачу верыць, што Еўрапейскі Звяз зʼяўляецца еўрапейскай арганізацыяй і не функцыянуе ў іншай культуры. У еўрапейскай культуры права мае сваё значэнне, і дамовы маюць сваё значэнне», – сказаў ён.

У чацвер Канстытуцыйны суд Польшчы пастанавіў, што еўрапейскія нарматыўныя акты, паводле якіх органы Еўрапейскага Звязу дзейнічаюць па-за межамі паўнамоцтваў, прадастаўленых ім Польшчай, пярэчаць польскай канстытуцыі. І што ў гэтым месціцца судовая сітэма. 

яс