У сувязі з рашэннем Канстытуцыйнага суду Дональд Туск, былы кіраўнік Еўрапейскай рады, заклікае палякаў на дэманстрацыю, абараняць «еўрапейскую Польшчу».
Праўладны партал niezalezna.pl здзекліва прапануе: паколькі ён і яго таварышы па партыі не прымаюць рашэння Канстытуцыйнага суда Польшчы, таму з'явілася прапанова для іх. Бізнес. На іх складах, у шафах і ў офісах, напэўна, ёсць майкі з надпісам «Канстытуцыя». (Раней праціўнікі змен у польскім правасуддзі пратэставалі ў майках з надпісам «Канстытуцыя»). Паколькі яны ім больш ні для чаго не патрэбныя, палітыкі Грамадзянскай платформы, актывісты Камітэта абароны дэмакратыі, грамадзяне Польшчы і іншыя прыхільнікі апазіцыі могуць іх прадаць. Цана ў абʼяве – 1 PLN за штуку. Зацікаўленыя бакі павінны звярнуцца ў офіс клуба Gazeta Polska.
Паколькі дамовы ЕЗ больш важныя для апазіцыі, чым польская канстытуцыя, напэўна, ім будзе сорамна выдаляць фатаграфіі ў майках з надпісам «Канстытуцыя», напісаў партал niezalezna.pl
«Я заклікаю ўсіх, хто хоча абараняць еўрапейскую Польшчу», – напісаў Дональд Туск у Twitter пасля таго, як Канстытуцыйны суд абвясціў пастанову, якая прызнае вяршэнства польскай канстытуцыі над заканадаўствам ЕЗ.
яс