Беларуская Служба

Ніводзін з лідараў СНД не прыехаў на сустрэчу ў Беларусь

18.10.2021 14:23
Лукашэнка ў анлайн-фармаце пераконваў іх да глыбокай інтэграцыі з Расіяй.
Аляксандр ЛукашэнкаАўтар: Okras - Уласны твор, CC BY-SA 4.0, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=34558726

Ніводзін з лідараў СНД не прыехаў на сустрэчу ў Беларусь. Лукашэнка ў анлайн-фармаце пераконваў іх да глыбокай інтэграцыі з Расіяй, піша «Rzeczpospolita». Мінск меў шмат спадзяванняў, звязаных з самітам Еўразійскага эканамічнага саюза і самітам СНД. Яшчэ падчас манеўраў «Захад 2021» Лукашэнка казаў, што ў Мінск прыляціць Уладзімір Пуцін. Гэта быў бы яго першы візіт з 2019 году. Беларускія ўлады добра б гэта выкарысталі, паказаўшы, што Мінска ніхто не ігнаруе, што ён мае саюзнікаў.

Планы аднак памяняліся і саміт прайшоў у анлайн-фармаце з-за пандэміі каранавіруса. Большасць удзельнікаў гаварыла пра пандэмію, эканоміку, свабодны гандаль, мытныя спрашчэнні. Уладзімір Пуцін казаў пра неабходнасць пашырэння вывучэння рускай мовы ў краінах СНД, а таксама пра культурніцкую, палітычную і эканамічную інтэграцыю. Аляксандр Лукашэнка пайшоў яшчэ далей і пераконваў астатнія краіны СНД, каб інтэгравацца з Расіяй па прыкладу Беларусі.

Для краін, багатых радовішчамі нафты і газу, гэта непрымальна, піша выданне. І хоць яны аўтарытарныя, то незалежнасць мае для іх значэнне. Некаторыя, як Казахстан, маюць таксама выдатныя стасункі з Еўропай.

ав

Негатыўная эканамічная перспектыва Беларусі будзе спрыяць эміграцыі

15.10.2021 15:23
Эканамічная сітуацыя ў Беларусі кепская, пры адсутнасці рэформаў і пры цяперашняй уладзе эканамічныя перспектывы краіны вельмі слабыя.