1.Міністр па надзвычайных сітуацыях Вадзім Сіняўскі апублікаваў на сайце ведамства зварот да асабовага складу:
Сёння на МНС, у выпадку ўвядзення надзвычайнага становішча, ускладаюцца задачы па ахове важных аб'ектаў і спыненні беспарадкаў, калі трэба, то са зброяй у руках. Пры гэтым дзяржавай гарантуецца прававая, сацыяльная і асабістая абарона работнікаў МНС, а таксама членаў іх семʼяў», – адзначаецца ў звароце ад імя міністра.
2.Для юрыстаў і адвакатаў цяпер вельмі дзіўна, што былы намеснік міністра МУС, нават без вышэйшай юрыдычнай адукацыі, раптам становіцца міністрам юстыцыі.
месца міністра заняў былы намеснік міністра ўнутраных спраў Сяргей Хаменка.
3.Намесьнікам старшыні прэзыдыюму Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі стаў былы камандзір спэцпадразьдзяленьня «Альфа» Камітэту дзяржаўнай бясьпекі Алег Чарнышоў.
4. Былы міністр унутраных спраў генерал міліцыі Ігар Шуневіч будзе кіраваць Беларускім таварыствам паляўнічых і рыбаловаў. Яго прызначыў Аляксандр Лукашэнка сваім указам 18 кастрычніка.
Відаць паляўнічых пачнуць правяраць на лаяльнасць да ўлады і ў не лаяльных адбяруць стрэльбы.
Лукашэнка на кадравай нарадзе ў КДБ: «Хачу звярнуць увагу: сітуацыя застаецца напружанай, і нам супакойвацца яна не дае. Вам лепш за іншых вядома, што няўдалая спроба дзяржаўнага перавароту не змяніла планаў праціўніка. Калектыўны Захад працягвае ўмешвацца ва ўнутраныя справы краіны, нацэліўшыся на змену ўлады, а самае небяспечнае для нас – знішчэнне незалежнасці нашай дзяржавы».
Ён дадаў, што задзейнічаюцца санкцыі. «Фінансуюцца пратэсты, экстрэмізм, тэрарызм. Падбіраюцца і рыхтуюцца баевікі. Мы гэта не проста ведаем, мы з гэтым працуем. (…) Створаныя пад кантролем спецслужбаў палітэмігранцкія цэнтры ў Варшаве і Вільні нацэльваюць радыкалаў на акцыі застрашвання ў дачыненні да грамадскіх і дзяржаўных дзеячаў, прадстаўнікоў сродкаў масавай інфармацыі, сілавых органаў. Дабраліся і да судзейскага корпуса».
Ён распавёў, што дыверсіі плануюцца на абʼектах абароннага комплексу, эканомікі, жыццезабеспячэння. «Замежныя спецслужбы і іх памагатыя вывучаюць абстаноўку ў працоўных калектывах, спрабуюць інспіраваць забастоўкі», – заявіў Лукашэнка. У якасці адной з мажлівых дат чарговай спробы рэвалюцыі (дня «Х», як яны лічаць) разглядаецца перыяд правядзення канстытуцыйнага рэферэндуму» [рэферэндум мае прайсці ў лютым 2022], – дадаў Лукашэнка.
Ён адзначыў, што выкарыстоўваюцца «апрабаваныя ў іншых краінах сучасныя інфармацыйныя тэхналогіі, разгорнутая псіхалагічная вайна, нацэленая на фармаванне ў насельніцтва Беларусі негатыўнага вобразу ўлады».
«Гэтыя методыкі ўздзеяння накіраваныя на супрацоўнікаў дзяржапарату і сілавікоў з мэтай пераканаць іх у адсутнасці падтрымкі з боку насельніцтва, зарадзіць сумневы ў правільнасці дзяржаўнага палітычнага курсу», – лічыць Лукашэнка.
Кажучы пра Захад, Лукашэнка 19 кастрычніка заявіў, што «нашых протестунов» увесь час там стымулююць і грашыма, і іншым: давайце душыце Беларусь, давайце будзем зрынаць уладу на гэтых антыковідных мерапрыемствах».
Уладзімір Падгол
Слухайце аўдыё!