Беларуская Служба

Польшчу крытыкуюць за адсутнасць вяршэнства права

22.10.2021 16:44
Невыкананне рашэнняў Суда ЕС ударыць па асновах функцыянавання Еўрасаюза.
Premier Mateusz Morawiecki i przewodnicząca Komisji Europejskiej Ursulą von der Leyen podczas szczytu przywódców UE w Brukseli
Premier Mateusz Morawiecki i przewodnicząca Komisji Europejskiej Ursulą von der Leyen podczas szczytu przywódców UE w BrukseliPOOL/FORUM

Дыскусія аб вяршэнстве права ў Польшчы доўжылася амаль дзве гадзіны на саміце ЕС у чацвер увечары ў Бруселі. Выніку пакуль няма, паведамляе Rzeczpospolita.

Прэмʼер-міністр Польшчы Матэуш Маравецкі распавёў аб прыхільнасці ўрада PiS да вяршэнства права і веры ў тое, што судовая рэформа ў Польшчы ідзе ў правільным кірунку. Апанентам яму рашуча выступіў прэмʼер-міністр Нідэрландаў: ён падкрэсліў, што ў цяперашняй сітуацыі няма размовы аб выдзяленні сродкаў для Польшчы з Нацыянальнага плана рэканструкцыі (36 млрд еўра).

Польшчу крытыкуюць за адсутнасць вяршэнства права, і ўпершыню за некалькі гадоў гэтая тэма была ўзнята на самым высокім форуме ЕС – Еўрапейскай Радзе. Ужо адно гэта паказвае сурʼёзнасць сітуацыі. Нават краіны, якія больш за ўсё заахвочваюць да дыялогу з Варшавай, – Германія, Францыя, а таксама Італія – не сумняваліся ў тым, што на саміце ЕС давядзецца разбірацца з гэтай тэмай, бо рашэнне Канстытуцыйнага трыбунала, якое прывяло да невыканання рашэнняў Суда ЕС, ударыць па асновах функцыянавання Еўрасаюза.

У чацвер Еўрапейскі парламент прыняў чарговую рэзалюцыю, у якой абвінавачваў Польшчу ў парушэнні вяршэнства закона.

вх