Беларуская Служба

Украіна асцерагаецца, што будзе наступнай пасля Малдовы

26.10.2021 08:45
Дарадца ўкраінскага міністра пра газавым крызіс уМалдове: Мы будзем наступнымі!
ілюстраційне фотоpixabay.com/CC0 Public Domain

Украіна будзе наступнай, перасцерагае дарадца міністра энергетыкі Украіны Алена Зеркаль, каментуючы газавы крызіс у суседняй Малдове. Паводле яе, у гэтай сітуацыі вінаватыя аўтарытарныя рэжымы, якія дыктуюць цэны паліва на рынках, паведамляе Dziennik Gazeta Prawna.

У інтэрв'ю ўкраінскай рэдакцыі «Радыё Свабода» Зеркаль ацаніла, што сітуацыя ў Малдове «вельмі крытычная». Яна дадала, што ўкраінскі і малдаўскі бакі правялі шмат перамоваў аб тым, як змагацца з гэтым крызісам. «Вядома, гэта можна вырашыць толькі разам. Таму што Малдова – гэта першы сігнал. На самой справе гэты крызіс закране ўсю Еўропу і, на жаль, Украіна будзе наступнай», – сказала дарадца міністра. Яна лічыць, што крызіс быў выкліканы спалучэннем многіх фактараў, а рынкавыя кошты дыктуюць аўтарытарныя рэжымы.

«Былі натуральныя фактары ў Азіі, Лацінскай Амерыцы, і ў Амерыцы, і дэфіцыт ЗПГ. (...) Усё гэта зводзіцца да таго, што рынкавыя цэны дыктуюць аўтарытарныя рэжымы. І (прэзідэнт Расіі Уладзімір – рэд.) Пуцін не можа не выкарыстаць гэтай нагоды, паколькі сам з’яўляецца яскравым прадстаўніком гэтай аўтакратычнай сістэмы», – сказала Зеркаль.

Газета нагадвае, што ў суботу «Газпром» абвясціў, што прыпыніць экспарт газу ў Малдову, калі не атрымае аплаты за папярэднія пастаўкі і не будзе падпісаны новы кантракт на снежань. Дзейны кантракт на пастаўкі расійскага газу ў Малдову скончыўся 30 верасня і бакі дамовіліся працягнуць яго на адзін месяц. У кастрычніку Малдова атрымлівае газ па 790 долараў за тысячу кубаметраў, а ў верасні згаданая цана складала 550 долараў.

У пятніцу парламент Малдовы прыняў прапанову прэмʼера аб увядзенні ў краіне надзвычайнага становішча ў сувязі з газавым крызісам. Кіраўнік урада Наталля Гаўрыліца кажа, што дэфіцыт на рынку газу Малдовы складае каля 16 мільёнаў кубаметраў, а неабходныя абʼёмы газу ў кастрычніку гарантаваныя толькі ў 67 працэнтах. Яна дадала, што ціск у газатранспартнай сістэме знаходзіцца на «крытычным узроўні».

Кіраўнік Рады нацыянальнай бяспекі і абароны Украіны Аляксей Данілаў заявіў, што ўкраінскі бок дапаможа Малдове, пастаўляючы «пэўную колькасць газу». Паводле ўкраінскіх СМІ, гаворка ідзе пра максімальна 16 мільёнаў кубаметраў. Гэта неабходнае малдаўскай газатранспартнай сістэме для падтрымання ціску, без якога немагчыма даставіць газ канчатковым спажыўцом. Верагодна згаданыя аб’ёмы газу былі ўжо дастаўлены ў Малдову на выходных і ўкраінскі бок разлічвае на іх вяртанне да канца года, паведамляе Dziennik Gazeta Prawna.

аз