Беларуская Служба

Польскі міністр: альтэрнатывай для агароджы на мяжы будзе хаос

29.10.2021 11:10
Пастаўленая задача, каб фактычна плот з'явіўся на мяжы ў першай палове наступнага года.
Ілюстрацыйны здымакhttps://www.facebook.com/STRAZGRANICZNA

Тэму асвятляе штодзёнка «Dziennik Gazeta Prawna».

«Хаос – вось альтэрнатыва агароджы на мяжы. Тысячы салдат і афіцэраў павінны фізічна стаяць кожныя некалькі сотняў метраў на мяжы», – сказаў кіраўнік Міністэрства ўнутраных спраў і адміністрацыі Польшчы Марыюш Камінскі. Паводле яго слоў, «сур'ёзная дзяржава павінна адэкватна супрацьстаяць дадзенай праблеме».

Кіраўнік МУС і адміністрацыі падкрэсліў, што агароджу на польска-беларускай мяжы трэба ўзвесці вельмі хутка. Пастаўленая задача, каб яна фактычна зʼявілася на мяжы ў першай палове наступнага года.

Кіраўнік МУС паведаміў, што пасля падпісання прэзідэнтам гэтага закону «ужо ў бліжэйшы час будзе прызначана прэс-канферэнцыя, на якой будзе прадстаўлена падрабязная канцэпцыя агароджы з візуалізацыяй».

Міністр запэўніў, што агароджа будзе вельмі сучаснай канструкцыяй. Гэта будзе не толькі фізічны барʼер, «але і ўся электроніка, якая будзе ўсталяваная вакол агароджы, гэта значыць так званая сістэма маніторынга перыметра».

Палітык дадаў, што Польшча атакаваная варожым рэжымам па палітычных матывах. Краіна сутыкнулася не з натуральнай хваляй бежанцаў, якая дасягнула Польшчы, бо нешта дрэннае адбылося на нашых межах. Мы маем справу з цалкам штучным міграцыйным турызмам, – ацаніў ён.

Міністр падкрэсліў, што ўлады кантралююць сітуацыю. Гэта няпроста, гэта вельмі цяжка, усё больш агрэсіі з іншага боку, усё больш правакацый з іншага боку, але нашы афіцэры і салдаты цалкам прафесійныя, захоўваюць спакой і дзейнічаюць эфектыўна, – сказаў Камінскі пра сітуацыю на мяжы з Беларуссю.

Мы рэалізуем дзяржаўныя мэты для ўсіх грамадзян, незалежна ад іх палітычных поглядаў. Гэта польскі сэнс, гэта не партыйныя гульні і не інтарэсы, – адзначыў міністр.

Камінскі падкрэсліў, што «мы можам дазволіць сабе агароджу», і адпаведныя рэсурсы ўжо забяспечаны. У нашых сяброў з Літвы, напрыклад, фінансавыя праблемы. Яны ўжо звярнуліся ў Еўракамісію з просьбай пабудаваць падобны плот у сябе дома, – падкрэсліў ён. Аднак камісар Урсула фон дэр Ляен адмовіла нашым літоўскім сябрам, нягледзячы на падтрымку 12 міністраў унутраных спраў ЕС, – распавёў польскі міністр.