Падчас патрулявання польскія жаўнеры спынілі вялікую групу мігрантаў. Прадстаўнікі беларускіх службаў, якія іх суправаджалі, пачалі пагражаць адкрыццём агню. Польскі бок прадухіліў правакацыю.
Каля памежнай агароджы польскія вайскоўцы выкрылі групу каля 250 мігрантаў. Беларускія жаўнеры, якія іх ахоўвалі, пачалі пагражалі адкрыць агонь па польскіх салдатах.
Дзеянні беларускіх вайскоўцаў выглядалі як спроба эскалацыі сітуацыі, але і як спроба схаваць факт пранікнення групы мігрантаў на тэрыторыю Польшча. Гэта яшчэ адзін прыклад таго, як беларусы замешаныя ў выштурхоўванні мігрантаў у Польшчу, паведаміла міністэрства абароны Польшчы.
Прэс-сакратар МЗС Польшчы Лукаш Ясіна паведаміў, што інцыдэнт меў месца два дні пасля выкліку беларускага паверанага ў Польшчы. Нагадаем, што ў ноч з 1 на 2 лістапада адбылося ўварванне ў Польшчу групы невядомых узброеных людзей з Беларусі. У аўторак увечары польскія жаўнеры, якія патрулявалі ўсходнюю мяжу, заўважылі трох чалавек у форме з доўгімі рукамі, якія, паспрабаваўшы ўступіць у кантакт, перазарадзілі зброю і выехалі ў бок Беларусі.
У гэтай справе ў Міністэрства замежных спраў быў выкліканы часовы павераны ў справах Беларусі Аляксандр Часноўскі, якому польскі бок выказаў рашучы пратэст супраць парушэння польскай дзяржаўнай мяжы.
- Мы вельмі моцна папрасілі яго перадаць у Мінск, тое, што хацелі б каб Мінск пачуў. Мы разважаем цяпер наколькі сэнсоўна размаўляць з павераным. Пакуль жа мы выказваем салідарнасць з Міністэрствам абароны. Таксама пацвярджаем нашу пазіцыю, што мы не пагаджаемся на такія правакацыі ды заклікаем беларускія ўлады змяніць свае паводзіны.
Са свайго боку Памежная ахова Польшчы паведаміла, што ўчора было 433 спробы незаконнага перасячэння мяжы з Беларуссю ў Польшчу. Затрымана 9 замежнікаў. Сярод затрыманых 6 грамадзян Ірака, 2 грамадзяніна Сірыі і грамадзянін Турцыі.
Ад пачатку міграцыйнага крызісу ў жніўні на польска-беларускай мяжы было больш за 30 тысяч спроб незаконнага перасячэння мяжы.
Акрамя таго, учора паліцыянты з Падляшша затрымалі 4 чалавек за дапамогу ў незаконным перасячэнні мяжы. Затрыманыя — трое грамадзян Германіі і грамадзянін Польшчы. На двух аўтамабілях яны перавозілі 9 чалавек, якія незаконна перасеклі мяжу.
Агулам супрацоўнікі падляшскай міліцыі затрымалі больш за 200 чалавек, якія перавозілі нелегальных мігрантаў. Усяго яны перавезлі больш за 900 замежнікаў.
Паводзіны беларускіх уладаў скіраваныя на правакаванне польскага ўраду ў якасці кроку да далейшай эскалацыі. Намеснік міністр замежных спраў Пётр Ваўжык заявіў, што ўварванне ў Польшчу групы невядомых узброеных асоб з Беларусі можа быць спробай праверыць рэакцыю ўладаў гэтай краіны і саюзнікаў па НАТА.
- Трэба сказаць, што адбылося парушэнне тэрытарыяльнай цэласнасці не толькі Польшчы, але і Еўрасаюза ды Паўночнаатлантычнага пакту. У звязку з тым, што такое рашэнне, якое заходзіць так далёка што да магчымых наступстваў, - таму што рэакцыя польскіх жаўнераў магла быць рознай - магло быць прынята на самым высокім палітычным узроўні ў Беларусі.
Дарадца прэзідэнта прафесар Анджэй Зыбертовіч заявіў, што крызіс на польска-беларускай мяжы носіць гуманітарны характар і звязаны з дзяржаўнай бяспекай.
- На жаль цяперашні публічны дыскурс, які дэградаваў пад уплывам сацыяльных сетак, адрынае любыя нюансы, прымушаючы значную частку грамадства ахвотна рэагаваць на спрошчаныя паведамленні. Некаторым дастаткова казаць пра тое, што мы павінны цвёрда абараняць сваю мяжу, а іншых хвалююць рэальныя ці прыдуманыя трагічныя падзеі з удзелам мігрантаў.
Пераважная большасць замежнікаў, якія незаконна перасякаюць мяжу з Беларуссю, не не падаюць заяў на прытулак у Польшчы, яны хочуць апынуцца ў Германіі з надзеяй скарыстацца шчодрай нямецкай сістэмай сацыяльнай дапамогі.
Польскія дыпламатычныя прадстаўніцтвы, між іншым, у Беларусі або ў краінах Блізкага Усходу і Паўночнай Афрыкі, з якіх мігранты прыбываюць у Беларусь, не фіксуюць росту колькасці заяў аб прытулку ў Польшчы.
Польскі ўрад спадзяваецца вырашыць сітуацыю будаўніцтвам новай узмоцненай агароджы на мяжы з Беларуссю. Прэс-сакратар каардынатара міністра спэцслужб Станіслаў Жарын заявіў, што закон аб будаўніцтве агароджы на польска-беларускай мяжы дасць больш эфектыўную абарону ад наплыву нелегальных імігрантаў. Прэзыдэнт Анджэй Дуда ўжо падпісаў дакумент, дзякуючы якому можа распачацца падрыхтоўка да будаўніцтва плоту, які абароніць мяжу Польшчы.
- На дадзены момант мы маем агароджы на мяжы, якую ўсталявала Войска Польскае. Новая агароджа будзе мацнейшая і больш шчыльная, там будзе шмат электрычнага абсталявання, якая дазволіць нашмат лепш ахоўваць мяжу, манітараваць, што там адбываецца.
З паведамленняў у беларускіх СМІ вынікае, што сітуацыя на мяжы можа яшчэ пагоршыцца. З’явіліся паведамленні, што беларускія памежнікі пачалі нарыхтоўку камянёў, каб рассыпаць іх на мяжы, даючы мігрантам зброю супраць польскіх памежнікаў, каб ты маглі іх закідваць камянямі.
Юры Ліхтаровіч