«Калі нашыя хаўруснікі забудуць пра Усходнюю Еўропу, нам не будзе лягчэй, наадварот, нам будзе значна цяжэй», – перасцерагае намеснік кіраўніка МЗС Польшчы Марцін Пшыдач у інтэрв’ю выданню Polskatimes.pl.
Віцэ-міністр лічыць, што «апошнія 30 гадоў архітэктуры бяспекі былі карыснымі для Польшчы». «Мы шмат скарысталіся, але трэба яшчэ больш стрымліваць Расію. На гэтым сёння засяроджваецца польская дыпламатыя», – адзначыў палітык.
Каментуючы заўвагу аб тым, што без свабоднай Украіны Польшча апынецца ў вялікай небяспецы, Пшыдач прызнаў, што абедзве краіны спалучаюць гістарычныя падзеі.
«Тое, што агрэсар насамрэч не ставіць сабе межаў, а затрымліваецца там, дзе яго спыняць, сведчыць аб тым, што, чым далей ад сваіх межаў мы будзем трымаць Расію, тым лепш для нас», – падкрэсліў віцэ-міністр Марцін Пшыдач у размове з выданнем Polskatimes.pl.
аз