Пра выпадак паведаміў у сацыяльных сетках мясцовы намеснік міністра лічбавай трансфармацыі Луукас Ільвес.
Прычынай кібератакі стаў дэмантаж уладамі Эстоніі помніка танку Т-34 у горадзе Нарва на паўночным усходзе краіны. Луукас Ільвес напісаў у Твітэры, што хакеры атакавалі дзяржаўныя і прыватныя сайты.
Улады ў Таліне заяўляюць, што гэта была найбуйнейшая актыўнасць такога тыпу ў кіберпрасторы з 2007 года. Тады расійскія хакеры атакавалі дзяржаўныя сайты, банкі, СМІ і палітычныя партыі. Луукас Ільвес напісаў, што на гэты раз атака была безвыніковай, бо Эстонія была да яе падрыхтаваная. «Праца сайтаў, за некаторымі (часовымі) выключэннямі, не была парушаная. Атака прайшла амаль незаўважанай эстонцамі», – гаворыцца ў яго паведамленні.
Учора група Killnet прызналася ў атацы на эстонскі інтэрнэт. У чэрвені тыя ж хакеры здзейснілі аналагічную атаку на літоўскія сайты.
Савецкі танк Т-34 быў разабраны ў аўторак. Улады Эстоніі адзначаюць, што савецкія помнікі сталі крыніцай напружанасці ў краіне.
ав