Журналістам удалося атрымаць дакументы Крамля, з якіх вынікае, што да 2030 года Масква збіраецца інкарпараваць Беларусь. Кансорцыум журналістаў з вялікіх еўрапейскіх рэдакцый правёў расследаванне, вынікі якога публікуе «Новая газета. Европа».
Дакумент налічвае 17 старонак, ён датуецца 2021 годам. Яго аўтэнтычнасць пацвердзілі незалежна ад сябе некалькі спецыялістаў, у тым ліку супрацоўнікі спецслужбаў. Дакумент утрымлівае мэты маскоўскага рэжыму ў розных галінах грамадскага і палітычнага жыцця.
У прыватнасці, з дакументу вынікае, што рэформа беларускай Канстытуцыі, рэферэндум па якой запланаваны ў лютым бягучага года, адбудзецца згодна з расійскімі палітычнымі інтарэсамі. Іншай важнай мэтай, згодна з дакументам, з'яўляецца «забеспячэнне пераважнага ўплыву Расійскай Федэрацыі ў галіне сацыяльнай палітыкі, гандлю, эканомікі, навукі, адукацыі і культуры».
Масква таксама збіраецца спрасціць працэдуру выдачы расійскіх пашпартоў беларускім грамадзянам. Такую стратэгію Крэмль выкарыстоўвае ў Паўднёвай Асеціі, Абхазіі і ў акупаванай частцы Украіны.
Да 2030 года плануецца адкрыць у Беларусі пункты здачы Адзінага дзяржаўнага экзамену – цэнтралізаванага іспыту для расійскіх сярэдніх навучальных устаноў.
Паводле ананімнага супрацоўніка адной з заходніх спецслужб, адносна Беларусі ў Пуціна такія ж мэты, як і адносна Украіны – розніца заключаецца толькі ў тым, што Беларусь хочуць заняць праз прымус, а не зброяй.
вс