Беларуская Служба

Даследчык: Ужо зараз трэба рыхтавацца да далучэння Беларусі да рэгіянальных ініцыятыў Польшчы, Літвы ды Украіны

30.06.2023 16:06
Без уцягнення Беларусі ў еўраатлантычную інтэграцыю, немагчыма дасягнення стабільнай рэгіянальнай бяспекі. Менавіта дзеля гэтага ўжо зараз ствараюцца асаблівыя фарматы супрацоўніцтва
Аўдыё
  • Даследчык: Ужо зараз трэба рыхтавацца да далучэння Беларусі да рэгіянальных ініцыятыў Польшчы, Літвы ды Украіны
:Studium Europy Wschodniej (print screen)
фота:Studium Europy Wschodniej (print screen) .

«Украіна ў вайне. Чаму гэта адбылося, калі скончыцца?» – гэта галоўная тэма навуковай канферэнцыі, арганізаванай Цэнтрам даследаванняў Усходняй Еўропы (Studium Europy Wschodniej) Варшаўскага ўніверсітэту. Вайна ва Украіне спустошыла краіну, яшчэ больш ізалюючы Расію ад Захаду і распальваючы эканамічную нявызначанасць ва ўсім свеце. Аднак разуменне гэтай з’явы немагчымае без асэнсавання грунтоўных змен у краінах і грамадствах былога Савецкага Саюзу, гаворка ідзе як пра змены светапогляду так і змяненні ў палітычных сістэмах, кажа дырэктар SEW Ян Маліцкі:

-У рамках Варшаўскай усходнееўрапейскай канферэнцыі другі раз запар абмяркоўваем Украіну. Нягледзячы на тое, што з аб’ектыўных прычын зацікаўленасць вайной Расіі сапруць Украіны ў сусветных медыя сапраўды змяншаецца, мы працягнем займацца гэтым пытаннем. Бо цяперашняя сітуацыя ва Украіне – гэта ключавое пытанне ў кантэксце рэгіянальнай бяспекі.Адпаведна для нас, не важна, ці цікавяцца гэтым газеты так як раней, ці ўжо не, у кантэксце бягучых падзей. Менавіта ў навуковым кантэксце зацікаўленасць толькі расце і трэба рознабакова вывучаць гэтую з’яву, працаваць над ёй.

Дырэктар Studium Europy Wschodniej Варшаўскага ўніверсітэту Ян Маліцкі, які ладзіць сімпозіум, растлумачыў вялікае заангажаванне ў яе працу дыпламатычных колаў адразу некалькіх краін рэгіёну:

-Зацікаўленасць дыпламатычных колаў у нашай канферэнцыі, азначае што ў гэты цяжкі час дыпламаты, знешнепалітычныя ведамствы не хочуць абмяжоўвацца выключна ўласнымі крыніцамі інфармацыі, ім патрэбна меркавання падмацаванае навуковымі даследаваннямі і вопытам. У працы канферэнцыі ўдзельнічае, сярод іншага, Маріус Януконіс – высокі прадстаўнік МЗС Літвы, дырэктар важнага дэпартамента, былы амбасадар у Кіеве, які сваёй надзвычай цікавай лекцыяй распачаў працу Варшаўскай усходнееўрапейскай канферэнцыі. Таксама павінен быў прысутнічаць амбасадар Украіны ў Польшчы Васіль Зварыч, аднак яго пільна выклікалі ў Кіеў, у МЗС. Яго тэкст і пазіцыю Амбасады прадставіў часова павераны ў справах Украіны ў Польшчы Віталі Білый. Таксама перад удзельнікамі канферэнцыі прамаўляў намеснік міністра замежных спраў Польшчы.

Падсумоўваючы, сапраўды Варшаўская ўсходнееўрапейская канферэнцыя цешыцца зацікаўленасцю не толькі з боку навукоўцаў, я прыгадаю, што сярод гасцей канферэнцыі – намеснік рэктара Варшаўскага Універсітэтут Збігнеў Ляляк – але і палітычных, дыпламатычных колаў.

Рэгіянальнай бяспецы, а дакладней пытанню далейшага лёсу «шэрай зоны» паміж захадам і ўсходам, у якую ў тым ліку ўваходзіць і Беларусь, было прысвечана шмат пытання, пастаўленых на Варшаўскай усходнееўрапейскай канферэнцыі. Розныя ўдзельнікі канферэнцыя, сцвярджалі, што без уцягнення Беларусі ў еўраатлантычную інтэграцыю, немагчыма дасягнення стабільнай рэгіянальнай бяспекі. Менавіта дзеля гэтага ўжо зараз ствараюцца асаблівыя фарматы супрацоўніцтва, у якія залучана, у тым ліку Беларусь, пакуль толькі на ўзроўні экспертных колаў, працягвае Ян Маліцкі.

-Я звярну асобую ўвагу на лекцыю і рэферат, якія распачалі Варшаўскую ўсходнееўрапейскую канферэнцыю. Лекцыя была надзвычай цікавая і змястоўная, яе прачытаў амбасадар Маріус Януконіс.

Я дагэтуль пад уражаннем, бо ён даў нам нешта большае, чым проста лекцыю. Мы пачулі голас вельмі дасведчанага дыпламата, які на ўкраінскую праблематыку глядзіць вельмі шырака як з палітычнага боку – замежнай палітыкі Літвы (бо працуе ў МЗС краіны) – таксама разумеючы ўкраінскае бачанне, і ён гэтыя перспектывы прадставіў праз прызму рэгіянальнага супрацоўніцтва паміж Польшчай, Літвой і Украінай – так званы Люблінскі трохкутнік.

Адначасова Януконіс прыгадаў, а дакладней шырока аднёсся да ініцыятывы «Люблінская чацвёрка». Калі Люблінскі трохкутнік – гэта палітычны фармат узроўню прэм’ераў і прэзідэнтаў, то «Люблінская чацвёрка» збірае дзеячаў, навукоўцаў і публіцыстаў не толькі з Літвы, Польшчы і Украіны, але і таксама з Беларусі. Гэты форум, у якім я прадстаўляю Польшчу, з апярэджаннем рыхтуе нас да таго моманту, калі рэжым Лукашэнкі падзе, а Беларусь імкліва далучыцца да ўсіх ініцыятыў, у якіх дагэтуль удзельнічалі толькі палякі, літоўцы і ўкраінцы.

Слухайце аўдыё!

эж

У Варшаве прайшла канферэнцыя «Люблінскай чацвёркі», у склад якой уваходзіць і Беларусь

28.10.2022 18:02
Гэта платформа супрацы інтэлектуалаў, палітыкаў ды грамадскіх дзеячаў Літвы, Украіны, Польшчы і Беларусі.