Беларуская Служба

ФБР шукае расійскага шпіёна, які дзейнічаў таксама ў Польшчы

29.08.2023 11:02
Амерыканскія следчыя хочуць абвінаваціць расіянку Наталлю Бурлінаву ў шпіянажы на карысць ФСБ.
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo:TheDigitalArtist/pixabay.com/CC0 Public Domain

Наталля Бурлінава, якую ФБР шукае за шпіянаж на карысць Расіі, удзельнічала ў сустрэчах, арганізаваных Фондам Баторыя ў Польшчы ў 2013-2016 гадах, яна таксама давала інтэрв'ю выданню «Tygodnik Powszechny», у якім хваліла Пуціна, паведамляе Gazeta Polska Codziennie.

Паводле выдання, расійскія спецслужбы праводзяць аперацыі па размяшчэнні ў замежных СМІ, у тым ліку ў краінах Еўрасаюза і ЗША супрацоўнікаў крамлёўскай прапаганды. Падрабязнасці такіх дзеянняў былі апісаны ў нядаўна рассакрэчаным аналізе амерыканскіх службаў, фрагменты якога ў апошнюю пятніцу, 25 жніўня, публікавалі CNN і New York Times.

Паводле згаданага аналізу, ключавую ролю ў гэтых аперацыях адыгрывае Федэральная служба бяспекі (пераемнік савецкага КДБ). Праз фінансаваныя сабой арганізацыі, ФСБ гадамі наладжвае за мяжой адносіны з уплывовымі прадстаўнікамі СМІ, палітыкі і бізнесу, якія затым выкарыстоўваюцца для прасоўвання кантэнту расійскай прапаганды.

Паводле высноваў амерыканскіх службаў, адной з такіх падкантрольных ФСБ арганізацыяў, з’яўляецца Creative Diplomacy (PICREADI), якую ўзначальвае 40-гадовая Наталля Бурлінава. Амерыканскія следчыя хочуць абвінаваціць расіянку ў шпіянажы на карысць ФСБ. 17 красавіка было прынята рашэнне аб арышце жанчыны, якая, хутчэй за ўсё, хаваецца ў Расіі.

Аказваецца, што Бурлінава дзейнічала таксама ў Польшчы, у тым ліку, яна супрацоўнічала з Фондам Баторыя, які фінансуецца Джорджам Сорасам. Яна ўдзельнічала ў сустрэчах, арганізаваных згаданым фондам, як палітолаг і эксперт у галіне публічнай дыпламатыі.

У лістападзе 2013 года Бурлінава дала інтэрвʼю выданню Tygodnik Powszechny, у якім хваліла Уладзіміра Пуціна. У красавіку 2016 года, як піша Gazeta Polska Codziennie, яна была госцем чарговага выдання Клуба Польшча і Расія Фонду Баторыя, суарганізатарам якога зʼяўляецца Студэнцкі навуковы гурток замежных спраў Галоўнай гандлёвай школы ў Варшаве.

аз

З 16 шпіёнаў, завербаваных ГРУ дзеля дыверсій на польскай чыгунцы, 12 – грамадзяне Украіны

28.08.2023 11:02
Мэтай была затрымка транзіту зброі праз Польшчу.