Беларуская Служба

Яўка на бліжэйшых парламенцкіх выбарах можа быць рэкорднай

11.10.2023 09:05
Палітолагі фіксуюць мабілізацыю, як сярод прыхільнікаў кіроўных правых сілаў, так і апазіцыі.
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo:ulleo /pixabay.com/CC0 Public Domain

Да абеду ў панядзелак больш за 1,1 мільёна чалавек заявілі пра часовую змену месца галасавання, паведаміла Міністэрства лічбавання. У першую чаргу, гэта тычыцца людзей, якія жадаюць галасаваць там, дзе жывуць, хоць яны прапісаны ў іншым месцы. Гаворка ідзе, напрыклад, пра жыхароў буйных гарадоў. Колькасць такіх выбаршчыкаў як мінімум у чатыры разы большая, чым перад парламенцкімі выбарамі 2019 года і амаль удвая большая, чым перад прэзідэнцкімі выбарамі ў 2020 годзе. Падобная тэндэнцыя назіраецца і сярод выбаршчыкаў, якія атрымалі пасведчанне аб выбарчым праве, якое дазваляе галасаваць у любой выбарчай акрузе, у тым ліку за мяжой, паведамляе Dziennik Gazeta Prawna.

«Гэта азначае, што яўка на выбарах будзе высокай», – канстатуе Марсін Палядэ з Цэнтра выбарчых аналізаў. Пра магчымую рэкордную яўку, кажуць таксама прадстаўнікі выбарчых камітэтаў дзвюх найбуйнейшых партый – кіроўнай «Права і справядлівасць» і апазіцыйнай «Грамадзянскай кааліцыі». Некаторыя каментатары кажуць нават пра 65 працэнтаў.

Палітолаг Яраслаў Фліс называе тры фактары магчымай высокай яўкі. «Па-першае, грамадства старэе, багацее, становіцца больш адукаваным, і такія людзі часцей галасуюць. Па-другое, абодва бакі вераць у перамогу. Нарэшце, выбараў даўно не было і людзі хочуць выказаць сваё меркаванне», – падкрэслівае Яраслаў Фліс.

Зараз цяжка прагназаваць, хто будзе бенефіцыярам гэтай мабілізацыі. Між тым, вялікая колькасць выдадзеных пасведчанняў для галасавання па-за месцам жыхарства сведчыць аб маштабе гэтак званага «выбарчага турызму».

Эксперты, якія падтрымліваюць апазіцыю заклікаюць выбаршчыкаў галасаваць за межамі вялікіх гарадоў, дзе колькасць галасоў на мандат меншая, а значыць, і сіла галасоў выбаршчыкаў большая.
Гэта адказ на крок кіроўных правых сілаў, якія, складаючы выбарчыя спісы, адправілі частку вядомых палітыкаў за межы сваіх раёнаў. Дзякуючы такім крокам кіроўная партыя разлічвае на дадатковыя да 12 месцаў у парламенце. Між тым, «выбарчы турызм» можа часткова перашкодзіць гэтым планам.

«Высокая яўка і «выбарчы турызм» будуць вялікай праблемай для даверу да апошніх перадвыбарчых апытанняў і экзіт-полаў. Гэта ўскладняе сітуацыю», – падкрэслівае Марсін Палядэ з Цэнтра выбарчых аналізу ў размове з выданнем Dziennik Gazeta Prawna.

аз

Пачынаецца вырашальны этап выбарчай кампаніі

10.10.2023 14:01
Учора ў на дзяржаўным тэлебачанні прайшлі перадвыбарчыя дэбаты з удзелам прадстаўнікоў усіх партый.