Беларуская Служба

Што будзе рабіць Качыньскі? «Ён ужо пераадолеў шмат цяжкасцяў»

16.10.2023 10:05
Так уступныя вынікі парламенцкіх выбараў у Польшчы пракаментаваў Радаслаў Фогель з «Права і справядлівасці».
Штаб «Права і справядлівасці»Foto: PAP/Paweł Supernak

Старшыня Качыньскі мае вялікі палітычны досвед, ён ужо пераадольваў не адныя цяжкасці, – так уступныя вынікі парламенцкіх выбараў у Польшчы пракаментаваў Радаслаў Фогель з «Права і справядлівасці».

– Мы паважаем дэмакратыю, мы бачым вердыкт палякаў, які дае нам перамогу. Гэта гістарычны момант у польскай палітыцы. Незалежна ад таго, як усё складзецца потым, ніводная партыя дагэтуль не выйгравала тройчы запар, – сказаў Фогель у эфіры Radio Zet.

На пытанне аб стане старшыні партыі Яраслава Качыньскага Фогель адказаў, што «старшыня Качыньскі мае вельмі вялікі палітычны вопыт». – Ён ужо пераадолеў шмат цяжкасцяў. Я думаю, што ён да гэтага ставіцца вельмі спакойна, і гэта правільны падыход, – дадаў ён.

Паводле апошніх вынікаў апытання, «Права і справядлівасць» набрала найбольшую колькасць галасоў, але тры апазіцыйныя партыі ўтвараюць парламенцкую большасць.

Фогель сказаў, што «трэба дачакацца афіцыйных вынікаў, абвешчаных Дзяржаўнай выбарчай камісіяй». На пытанне аб словах Дональда Туска (кіраўнік «Грамадзянскай платформы»), які сказаў, што «Права і справядлівасць» скончылася», Фогель сказаў, што «такія абвінавачанні яго забаўляюць».

– Я ведаю, што яны хацелі пачуць апладысменты залы, але мы жывем у дэмакратыі. Калі нехта высоўвае тэзіс, што партыя, якая выйграла выбары, магчыма і не будзе кіраваць, павінна знікнуць з палітычнай сцэны, гэта яе канец, то ў чалавека паяўляецца пусты смех, – дадаў ён.

– Чакаем кроку прэзідэнта, які заяўляў, што місія фарміравання ўрада будзе даручана пераможцу выбараў. Мы гэта прымем, – сказаў палітык ПіС. На пытанне аб кандыдатуры прэм'ер-міністра Фогель адказаў, што гэта будзе вырашаць кіраўніцтва партыі. – Напэўна, гэта можа быць Матэвуш Маравецкі, ён сёння прэм’ер-міністр. Але гэта будзе залежаць ад многіх фактараў, напрыклад, ад складу парламента, -растлумачыў ён.

ав/Radio ZET

Экзіт-полы : «ПіС» перамагае ў выбарах, але апазіцыйныя партыі атрымліваюць рашучую большасць у Сейме

15.10.2023 21:29
Экзіт-полы прагназуюць, што апазіцыйныя партыі будуць мець каля 248 месцаў у Сейме (для парламенцкай большасці дастаткова 231 голасу).

Яўка на выбарах была рэкордная – 72,9 працэнта

16.10.2023 07:30
Галасаванне на адным з выбарчых участкаў у Вроцлаве скончылася каля 3 гадзін ночы.

Браніслаў Камароўскі пра выбары 2023: Важна, што кіроўная каманда адхіленая ад улады

16.10.2023 10:15
– Цяпер Тут важныя карты ў руках прэзідэнта, – сказаў былы польскі прэзідэнт Браніслаў Камароўскі