Беларуская Служба

Яўка на выбарах была рэкордная – 72,9 працэнта

16.10.2023 07:30
Галасаванне на адным з выбарчых участкаў у Вроцлаве скончылася каля 3 гадзін ночы.
Яўка на выбарах была рэкордная PAP/Łukasz Gągulski

15 кастрычніка ў Польшчы адбыліся выбары ў Сейм і Сенат, а таксама рэферэндум. Канчатковыя вынікі, хутчэй за ўсё, будуць вядомыя ў аўторак.

Паводле экзіт-полаў, на выбарах перамагла кіроўная партыя «Права і справядлівасць» – 36,8 працэнта. На другім месцы апынулася апазіцыйная «Грамадзянская кааліцыя» -31,6 працэнта, а на трэцім – апазіцыйная кааліцыя «Трэцяя дарога» -13 працэнтаў, на чацвёртым «Новыя левыя сілы» – 8,6 працэнта і на пятым крайне правая «Канфедэрацыя»- 6,2 працэнта.

Яўка на выбарах была рэкордная – яна склала (паводле экзіт-полаў) ажно 72,9 працэнта. Дагэтуль самая высокая яўка фіксавалася на выбарах у 1989 годзе – складала 62,7 працэнтаў.
У сваю чаргу яўка на рэферэндуме, які прайшоў разам з парламенцкімі выбарамі, склала 40 працэнтаў – вынікае з экзіт-полу, праведзенага IPSOS.

Большасць выбарчых участкаў закрыліся, як планавалася. Аднак былі месцы, дзе на 21.00 гадзіну перад выбарчымі ўчасткамі яшчэ стаялі вялікія чэргі. Згодна з рэгламентам, права прагаласаваць меў кожны, хто да планаванай гадзіны закрыцця ўчастка стаяў у чарзе.

Напрыклад, у Вроцлаве ля выбарчага ўчастка ў раёне Ягодна ў чарзе яшчэ стаяла каля тысячы чалавек. Менавіта таму, галасаванне на згаданым участку скончылася каля трэцяй гадзін ночы.
Паводле звестак СМІ, некаторыя выбаршчыкі чакалі ў чарзе амаль шэсць гадзін.

Паводле экзіт-полаў, папярэднія вынікі выбараў пацвердзілі, што палітычны падзел у краіне адбываецца па восі ўсход-захад. ПіС перамагла ў ваяводствах, размешчаных на ўсходзе і ў цэнтры. У сваю чаргу ў заходняй Польшчы першае месца заняла «Грамадзянская кааліцыя».

аз





Экзіт-полы : «ПіС» перамагае ў выбарах, але апазіцыйныя партыі атрымліваюць рашучую большасць у Сейме

15.10.2023 21:29
Экзіт-полы прагназуюць, што апазіцыйныя партыі будуць мець каля 248 месцаў у Сейме (для парламенцкай большасці дастаткова 231 голасу).

Яўка на рэферэндуме склала 40%. Яго вынікі не абавязковыя да выканання

15.10.2023 21:42
Паводле экзіт-полаў, адмоўны адказ на ўсе чатыры пытанні рэферэндуму, далі больш за 95% выбарцаў, якія прынялі ўдзел у рэферэндуме.