Беларуская Служба

Уладзімір Пуцін арганізуе ўласную алімпіяду

21.10.2023 11:15
Свет спорту чакае вялікае выпрабаванне.
.
У. ПуцінPAP/EPA/EVGENY BIYATOV /SPUTNIK/KREMLIN POOL

Уладзімер Пуцін нападае на Міжнародны алімпійскі камітэт (МАК), кажа пра дыскрымінацыю і анансуе ўласныя гульні для паловы свету, ужо ў наступным годзе, піша Rzeczpospolita.

Чакаецца, што ў Гульнях БРІКС прымуць удзел больш за 5 тысяч спартсменаў з дзясяткаў краін, якія будуць змагацца ў 27 дысцыплінах. Мерапрыемства пройдзе ў Казані ў канцы чэрвеня наступнага года, гэта значыць перад Алімпійскімі гульнямі ў Парыжы, і, на думку гаспадароў, павінна стаць для іх годнай канкурэнцыяй, бо збярэ ўдзельнікаў з краін з больш чым 3-мільярдным насельніцтвам.

Вядома, што там з'явяцца прадстаўнікі Бразіліі, Расіі, Індыі, Кітая і ПАР, але не толькі яны. Паводле Крамля, гэта будуць таксама новыя члены: Аргенціна, Егіпет, Эфіопія, Іран, Саудаўская Аравія і Абʼяднаныя Арабскія Эміраты. Таксама гаворыцца пра амаль 50 краін «па спецыяльным запрашэнні».

Расіяне маюць досвед пабудовы альтэрнатыўнай рэальнасці, бо ў 1984 годзе яны правялі акцыю «Дружба» як альтэрнатыву байкатаваным Алімпійскім гульням у Лос-Анджэлесе.

- Выкарыстанне Алімпіяды ў якасці інструмента ціску на людзей, якія не маюць дачынення да палітыкі, зʼяўляецца жорсткай, расісцкай дыскрымінацыяй, – кажа Пуцін, хоць многія спартсмены з яго краіны зʼяўляюцца вайскоўцамі.

Сёння расіяне рыхтуюць канкурэнцыю для МАК і запрашаюць да супрацоўніцтва. – Мы гатовы супрацоўнічаць з усімі, хто падзяляе традыцыйныя каштоўнасці і прынцыпы спорту, – запэўнівае Пуцін.

Гульні БРІКС – гэта яшчэ не ўсё, бо ў верасні Масква і Екацярынбург стануць арэнай Сусветных сяброўскіх гульняў з прызавым фондам 4,6 мільярда рублёў. Раней, у лютым, Казань прыме кіберспартыўныя Гульні будучыні. Надыходзячы год стане часам выпрабаванняў для сусветнага спорту.

ав/Rzeczpospolita

У Германіі прапануюць не дапускаць Беларусь і Расію да ўдзелу ў Паралімпіядзе

25.08.2023 13:06
«Калі бушуе вайна і кожны дзень не толькі працягваецца гэта злачыннае ўварванне, але і яго наступствы становяцца ўсё больш жудаснымі, было б проста немагчымым выступаць адзін супраць аднаго ў мірных спаборніцтвах»

Польшча распачала старанні, каб арганізаваць алімпіяду ў 2036 годзе

27.09.2023 12:57
Прэзідэнт Дуда да канца свайго прэзідэнцтва будзе курыраваць усе намаганні, звязаныя з падрыхтоўкай гульняў.

Неадназначная палітыка МАК у дачыненні да Расіі і Беларусі

11.10.2023 10:01
Міжнародны алімпійскі камітэт не будзе мяняць сваіх умоваў у дачыненні да Расіі і Беларусі.