Удзельнікаў з Беларусі і Расіі не варта дапускаць на Паралімпіяду ні ў якім статусе, лічыць кіраўнік нямецкага саюз спартоўцаў з абмежаванымі магчымасцямі Фрыдхельм Юліус Бойхер. «Калі бушуе вайна і кожны дзень не толькі працягваецца гэта злачыннае ўварванне, але і яго наступствы становяцца ўсё больш жудаснымі, было б проста немагчымым выступаць адзін супраць аднаго ў мірных спаборніцтвах», – паведамляе DW Беларусь.
Бойхер назваў «вар'яцкай» ідэю Міжнароднага алімпійскага камітэту дапусціць да спаборніцтваў атлетаў з Расіі і Беларусі з «нейтральным» статусам.
«У краінах, якія знаходзяцца ў стане вайны, не існуе нейтралітэту», – зазначыў ён. У адрозненне ад МАК, Міжнародны паралімпійскі камітэт пакуль не даваў рэкамендацый наконт удзелу расіян і беларусаў. Паралімпійскія гульні ў Парыжы пройдуць з 28 жніўня па 8 верасня 2024 года.
вс