Беларуская Служба

Апошні «залаты руднік» Лукашэнкі

01.11.2023 13:45
Сёлета палякі і немцы пачалі масава купляць мэблю з Беларусі.
Ілюстрацыйнае фотаObraz Rattakarn z Pixabay/CC0

У першым паўгоддзі гэтага года краіны ЕС набылі ў Беларусі мэблі амаль на 100 мільёнаў еўра. Найбольш купілі фірмы з Польшчы ды Германіі. Тэму асвятляе часопіс «Do Rzeczy».

У жніўні гэтага года Рада Еўрасаюза пагадзілася пашырыць санкцыі ў дачыненні да Беларусі. Мінск знаходзіцца пад ціскам з-за пераследу дэмакратычнай апазіцыі і падтрымкі, якую ён аказвае Расіі ў вайне з Украінай.

Згодна з новымі правіламі, забаронены экспарт у гэтую краіну шэрагу тавараў і тэхналогій, важных для ваенна-тэхнічнага развіцця Беларусі. Пад забарону таксама трапіла зброя і боепрыпасы, а таксама тэхналогіі, якія выкарыстоўваюцца ў авіяцыйнай і касмічнай прамысловасці.

Між тым, як піша нямецкая «Der Spiegel», краіны Еўрасаюза працягваюць купляць мэблю з Беларусі. Гэтая галіна прамысловасці стала для Аляксандра Лукашэнкі новай «залатой жылой». Нягледзячы на ​​ўведзеныя супраць Мінска санкцыі, вытворчасць і імпарт мэблевых тавараў ідзе добра, і кампаніі, у тым ліку, з Францыі, Аўстрыі і Польшчы выкарыстоўваюць Беларусь як «танную майстэрню».

«За 6 месяцаў бягучага года краіны Еўрасаюза набылі ў Беларусі мэблі на 97,2 мільёнаў еўра. Больш за ўсё гэтага імпарту прыпадае на Польшчу і Германію, за імі ідуць Нідэрланды, Літва і Латвія, Румынія, Эстонія і Францыя», – паведамляе Deutsche Welle, які таксама зацікавілася сітуацыяй.

Арганізацыі Earthsight і B4Ukraine патрабуюць увесці санкцыі ў дачыненні да мэблі з Беларусі. Мэбля з Расіі ўжо ёсць у спісе тавараў, увоз якіх забаронены ў ЕС. Грамадскія арганізацыі таксама хочуць, каб пад санкцыі трапілі таксама папера і цэлюлоза з Беларусі. Імпарт гэтай сыравіны не толькі не скараціўся пасля нападу Расіі на Украіну, але і павялічылася, – зазначаюць журналісты.

юл