У адказ на рэпрэсіі, якія ўжо былі, і якія далей працягваюцца, дэмакратычныя краіны працягваюць забіраць у рэжыма магчымасці. У сувязі з гэтым для многіх беларусаў Лукашэнка з’яўляецца сінонімам страчаных магчымасцяў, гаворыць кіраўнік Народнага антыкрызіснага кіравання Павал Латушка.
У новым відэа, размешчаным у сацсетках палітыка, Павал Латушка расказвае пра неабходнасць далейшага ўвядзення санкцый, а асабліва дасягнення іх эфектыўнасці. Санкцыі не вырашаюць усіх праблем, але тым не менш з’яўляюцца цывілізаваным інструментам адказу на злачынныя дзеянні рэжыму. Тэма санкцыйнага рэжыму прынцыпова важная для дэмакратычных сіл Беларусі, кажа Павал Латушка:
-Санкцыі балюча б’юць па Лукашэнку і яго рэжыму. Ён прыкладае максімум намаганняў па іх зняцці і змякчэнні. Стварае карупцыйныя сістэмы абыходу санкцый і ўцягвае ў іх трэція краіны. Аднак такія маніпуляцыі не асабліва атрымліваюцца, паколькі ўсё большая колькасць краін схіляецца да разумення таго, што неабходна дасканаліць эфектыўнасць прымянення санкцый. 2 сакавіка ЕС забараніў імпарт беларускай драўніны з-за датычнасці краіны да расійскай агрэссі супраць Украіны. Тым не менш цэлюлозна-папяровая і мэблевая галіны да гэтага часу не пад санкцыямі ЕС. І працягваюць фінансаваць рэжым Лукашэнкі.
Цэлюлоза, папера і мэбля надалей трапляюць на рынак Еўрасаюзу. Напрыклад, у першай палове года ЕС імпартаваў з Беларусі мэблі на 97 мільёнаў еўра. Уключаючы драўляную мэблю на 61 мільён еўра. Пасля ўвядзення забароны пастаўкі на еўрапейскі рынак расійскай цэлюлозы і паперы значна вырас імпарт з Беларусі. Павал Латушка мяркуе, што частка гэтых тавараў насамрэч можа мець расійскае паходжанне, і дадае, што цэлюлоза і папер складаюць цяпер 4,5% ад агульнага беларускага экспарту ў краіны ЕС.
Палітык тлумачыць, што такая сітуацыя выкліканая розніцаў санкцыйных рэжымаў паміж Расіяй і рэжымам Лукашэнкі. Даход ад продажу апрацаванай драўніны і вырабаў з яе не толькі фінансуе рэжым, але і паступае непасрэдна ў асабісты фонд сям’і Лукашэнкі. Неабходнай з’яўляецца гарманізацыя санкцый паміж рэжымам Пуціна і Лукашэнкі, перакананы палітык:
-Акрамя гарманізацыі патрэбна забарона транзіту праз тэрыторыю Беларусі санкцыйных тавараў. Лісты з такімі прапановамі накіраваныя намі ўсім краінам-членам ЕС. Неабходнасць гарманізацыі абумоўленая таксама і тым, што ва ўмовах існавання агульнай гандлёвай прасторы, фактычна адзінай эканомікі Беларусі і Расіі, Беларусь пераўтвараецца ў шэрую зону і афшор для абыходу санкцый.
У траўні 2023 году Вярхоўная Рада Украіны падтрымаўшы прапановы дэмакратычных сіл, прыняла пастанову аб звароце ВР у структуры ЕС, кіруючыя органы краін-чальцоў, Сусветную гандлёвую арганізацыі аб увядзенні забароны на імпарт драўніны і вырабаў з яе, рыбы і морапрадуктаў з Расіі і РБ, забароны на імпарт абсталявання і запчастак, а таксама аб недапушчальнасці функцыянавання міжнародных сістэма экалагічнай сертыфікацыі на тэрыторыі Расійскай Федэрацыі. Украіна далучылася да прапановы гарманізацыі санкцый у дачыненні да расійскай і беларускай драўніны і вырабаў з яе. Паводле Украіны неабходна спыніць імпарт гэтых тавараў на Захад.
Павал Латушка мяркуе, што такіх груп тавараў павінна быць значна больш:
-Гэта тавары па якіх існуе розніца ў прымяненні санкцый. У тым ліку: тавары хімічнай вытворчасці, шкло і вырабы з яго, вугаль, торф і інш. Такая ж гарманізацыя павінна працаваць і ў выпадку экспарту з дэмакратычных краін у Беларусь і Расію. Санкцыі з’яўляюцца эфектыўным і цывілізаваным метадам адказу на непрымальныя дзеянні рэжыму Лукашэнкі. Каб гэты цывілізаваны метад дасягнуў пастаўленай мэты, неабходная адзіная і бескампрамісная пазіцыі ўсіх краін, – гаворыць Павал Латушка ў сваім відэа.
слухайце аўдыё