Беларуская Служба

Прэзідэнт Польшчы даручыў фармаванне ўраду цяперашняму прэм’еру Матэвушу Маравецкаму

07.11.2023 12:12
Апазіцыя раскрытыкавала рашэнне прэзідэнта, сцвярджаючы, што Матэвушу Маравецкаму не ўдасца сфармаваць большасці ў Сейме, а яго прызначэнне прэм’ерам марнуе час і адцягвае рэалізацыю волі выбарцаў, якія ў сваё большасці галасавалі за апазіцыю
Аўдыё
  • Прэзідэнт Польшчы даручыў фармаванне ўраду цяперашняму прэм’ер Матэвушу Маравецкаму
.
А. Дуда Фота: Marek Borawski / KPRP / prezydent.pl

6 лістапала, ў панядзелак, увечары прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда звярнуся да народу з адмысловым пасланнем. Польскі лідар даручыў фармаванне новага ўраду пасля парламенцкіх выбараў, якія адбыліся ў нядзелю, 15 кастрычніка, цяперашняму прэм'еру Матэвушу Маравецкаму, як прадстаўніку партыі, якая атрымала найбольшую колькасць галасоў на выбарах. Рашэнне ён прыняў «пасля спакойнага аналізу і праведзеных кансультацый»:

-Я раблю так, як і абяцаў падчас выбарчай кампаніі. Раблю так, як вынікае з доўгай традыцыі, якая выводзіцца ад моманту прыняцця нашай канстытуцыі. Такім чынам, я вырашыў працягнуць добрую парламенцкую традыцыю, згодна з якой фракцыя, якая перамагла, першай атрымлівае магчымасць сфармаваць урад. Калі місія «Права і Справядлівасці» не атрымае поспеху, тады ўжо Сейм абярэ новага прэм’ера, а я адразу ж прызначу яго на пасаду.

Адначасова Анджэй Дуда паведаміў, што будзе прапаноўваць Сейму прызначыць пачэснага маршалкамСейма на першае паседжанне Марэка Савіцкага з Польскай сялянскай партыі (PSL), які абіраецца ў парламент ужо больш за 30 гадоў.

Дэпутат ад Польскай народнай партыі Стэфан Краеўскі заявіў, што прызначэнне Марэка Савіцкага пачэсным старшынёй стала пазітыўнай нечаканасцю. Стэфан Краеўскі падкрэсліў, што Марэк Савіцкі мае вялікі палітычны вопыт, каб выдатна праявіць сябе на даручанай прэзідэнтам пасадзе:

-Я лічу, што Марэк Савіцкі будзе гарантыяй таго, што першае пасяджэнне Сейму пройдзе эфектыўна, і нам удасцца адразу абраць пастаяннага старшыню Сейма, скласці дэпутацкую прысягу, правесці ўсе неабходныя працэдуры, акрэсленыя ў Статуце Сейму і ў Канстытуцыі.

Стэфан Краеўскі дадаў, што кандыдатам на старшыню Сейму ў наступным скліканні парламенту зʼяўляецца, згодна з кааліцыйнымі дамоўленасцямі, лідар «Польшчы 2050» Шымон Галоўня.

Ніжняя палата польскага парламента павінна разгледзець пытанне аб прызначэнні пастаяннага спікера і прэмʼер-міністра на першым пасяджэнні, якое адбудзецца ў панядзелак, 13 лістапада.

Раней прэзідэнт Польшчы заяўляў, што на пасаду прэмʼер-міністра ёсць два асноўныя кандыдаты – цяперашні прэмʼер Матэвуш Маравецкі, кандыдат ад кіруючай правакансерватыўнай партыі «Права і справядлівасць», і Дональд Туск – лідар «Грамадзянскай кааліцыі», якога падтрымлівае абʼяднаная польская апазіцыя, у склад якой уваходзяць «Грамадзянская кааліцыя», «Трэці шлях» і «Новыя левыя». У згаданых партый 248 месцаў у Сейме. Тады як «Права і справядлівасць» мае толькі 194 крэслы. Улічваючы, што большасць у Сейме – гэта 231 голас, цяперашняя кіроўная партыя мае малыя шанцы на фармаванне ўраду.

Нягледзячы на ​​тое, што «ПіС» мае самае вялікае прадстаўніцтва ў Сейме, партыя не змагла набраць дастаткова галасоў, каб гарантаваць сабе большасць. Таму ў выпадку правалу спробаў Матэвуша Маравецкага сфарміраваць урад гэтае права, хутчэй за ўсё, пяройдзе да апазіцыі. Бо ў выпадку, калі так званы першы канстытуцый крок, які належыць прэзідэнту, не прынясе фармавання ўраду, такая ініцыятыва пераходзіць да Сейму.

Апазіцыя раскрытыкавала рашэнне прэзідэнта, сцвярджаючы, што Матэвушу Маравецкаму не ўдасца сфармаваць большасці ў Сейме, а яго прызначэнне прэм’ерам марнуе час і адцягвае рэалізацыю волі выбарцаў, якія ў сваёй большасці галасавалі за апазіцыю. Пра гэта ў прыватнасці казаў адзін з лідараў «Новых Левых» Уладзімеж Чажасты:

-Мне здаецца, што гэтым рашэннем прэзідэнт Дуда ў апошні раз сплочвае доўг той палітычнай сіле, з якой ён паходзіць. Гэтае рашэнне нічога не зменіць, але запаволіць працэс фармавання новага ўраду, перанясе яго на пару, магчыма, на некалькі тыдняў.

Мінулыя выбары паказалі, што значная частка палякаў лічаць Дональда Туска адпаведнай кандыдатурай для фармавання новага ўраду краіны, бо тры апазіцыйныя рухі шлі на выбары, не прыхоўваючы, хто ўзначаліць урадавую кааліцыю ў выпадку іх перамогі.

Слухайце аўдыё! 

pr/pap/iar/эж

«Даручаная прэм’еру Маравецкаму місія фармавання ўраду вельмі складаная, але мы павінны яе ўзяць на сябе»

07.11.2023 09:02
Дворчык спаслаўся на рашэнне, абвешчанае напярэдадні прэзідэнтам Анджэем Дудам, даручыць місію фармаваньня ўраду прэм’ер-міністру Матэвушу Маравецкаму.