У панядзелак дэпутаты Сейму Польшчы новага склікання выбралі старшыню ніжняй палаты парламента. Ім стаў народжаны ў Беластоку 47-гадовы Шыман Галоўня. Перад тым, як пайсці ў палітыку, ён працаваў журналістам, у тым ліку вёў папулярныя ў Польшчы тэлепраграмы і шоў.
Ажаніўся Галоўня сем гадоў таму, у палітыка – дзве дачкі. Жонка Уршуля маладзейшая за яго на 11 гадоў. Але не ўсе ведаюць, чым яна займаецца ў прафесійным плане. І так, Уршуля Бжэзіньска-Галоўня – афіцэр Ваенна-паветраных сіл Польшчы ў званні капітана. Яна – пілот знішчальніка МіГ-29. Цяпер таксама пілатуе новыя вучэбна-баявыя самалёты FA-50, якія нядаўна паступілі на ўзбраенне ВПС Польшчы. Жонка старшыні Сейму – выпускніца Вышэйшай афіцэрскай школы ВПС Польшчы.
Жанчына служыць пілотам у базе тактычнай авіяцыі, якая размешчаная ў горадзе Мінск-Мазавецкі, што ў 60 км на ўсход ад Варшавы.
Дарэчы, Шыман і Уршуля пазнаёміліся выпадкова... Аднойчы цяперашні старшыня Сейму, будучы яшчэ журналістам, прыехаў на авіябазу здымаць праграму для тэлебачання. І там убачыў маладую афіцэр. Дзяўчына яму вельмі спадабалася – Галоўня запрасіў яе на каву. І так пачалося знаёмства, якое закончылася шлюбам.
вс
відэа: некалькі гадоў таму адзін з польскіх тэлеканалаў зняў рэпартаж пра Уршулю Бжэзіньскую