Беларуская Служба

Урад Чэхіі ўнёс у санкцыйны спіс расійскае дзяржаўнае прадпрыемства, якое ўпраўляе замежнай нерухомасцю

16.11.2023 15:29
Чэхія будзе патрабаваць прымянення падобных абмежаванняў супраць расійскага дзяржпрадпрыемства ў цэлым Еўрасаюзе.
a
ПрагaPexels /pixabay.com/CC0 Public Domain

Урад Чэхіі ўнёс у санкцыйны спіс расійскае дзяржаўнае прадпрыемства, якое ўпраўляе замежнай нерухомасцю. Рашэнне прадугледжвае замарожванне некалькіх дзясяткаў аб'ектаў, якія належаць Расіі ў Чэхіі, паведамляе Gazeta Wyborcza.

Дзяржаўная кампанія «Госзагрансобственность», якая падпарадкоўваецца непасрэдна адміністрацыі Пуціна, стала сёмай арганізацыяй, уключанай у чэшскі санкцыйны спіс. Такім чынам урад у Празе замарозіў усе актывы прадпрыемства, уключаючы банкаўскія рахункі і некалькі дзясяткаў абʼектаў у Чэхіі.

Блакада актываў не распаўсюджваецца на чатыры будынкі, якія расіяне выкарыстоўваюць у дыпламатычных мэтах, напрыклад, пасольства ў Празе. Чэшскі ўрад паведаміў, што, згодна з санкцыямі, камерцыйная дзейнасць гэтай кампаніі, у тым ліку арэнда, цяпер з’яўляюцца незаконнымі. Таксама незаконным зʼяўляецца абыход і парушэнне санкцый. Урад у Празе падкрэсліў, што з даходаў гэтай структуры фінансуецца расійскі рэжым, які вядзе вайну ва Украіне. Акрамя таго, Чэхія будзе патрабаваць прымянення падобных абмежаванняў супраць расійскага дзяржпрадпрыемства ў цэлым Еўрасаюзе.

Тым часам краіны ЕС пачалі перамовы аб 12-м пакеце санкцый супраць Расіі, які пачне дзейнічаць у студзені наступнага года. Санкцыі, у прыватнасці, ахопяць пастаўкі звадкаванага прыроднага газу і неапрацаваных алмазаў. У сваю чаргу ў сакавіку абмежаванні будуць пашыраныя на брыльянты і іншыя вырабы з алмазаў, паведамляе Gazeta Wyborcza.

вс