Беларуская Служба

Што будзе, калі МЗС узначаліць Радаслаў Сікорскі?

17.11.2023 12:03
Прафесар Анджэй Новак у інтэрв'ю для Niezalezna.pl, лічыць, што вяртанне Сікорскага ў польскую дыпламатыю было б небяспечным з пункту гледжання ўсходняй палітыкі.
МЗС ПольшчыФота: msz.gov.pl

Ва ўрадзе Дональда Туска, які, верагодна, будзе пакліканы пасля таго, як Матэвуш Маравецкі не справіцца з задачай, даручнай яму прэзідэнтам Анджэем Дудам, кіраўніком Міністэрства замежных спраў будзе Радаслаў Сікорскі – паведаміў тыднёвік «Wprost».

У сваю чаргу інтэрнет-выданне niezаlеzna.pl піша, што Радаслаў Сікорскі скампраметаваны палітык, які гатовы наладжваць добрыя адносіны з Пуціным плюс ажыццяўляць загады Берліна і Брусэля.

Сікорскі быў ужо міністрам замежных спраў, у той час калі прэзідэнтам быў Лех Качыньскі. І тады Сікорскі жорстка раскрытыкаваў паездку Леха Качыньскага ў Грузію. Пасля смаленскай авікатастрофы Сікорскі ўсклаў віну на пілотаў самалёта ТУ-154М.

Прафесар Анджэй Новак, гісторык з Ягелонскага універсітэту, у інтэрв'ю для Niezalezna.pl, лічыць, што магчымае вяртанне Сікорскага ў польскую дыпламатыю было б небяспечным з пункту гледжання ўсходняй палітыкі, бо нясе пагрозу аднаўлення прыхільнага стаўлення да Расіі і разарвання цяперашняга блізкага супрацоўніцтва з ЗША.

- Па-першае, пытанне аб тым, якую ролю будзе адыгрываць міністр Сікорскі ў палітыцы, звязана хутчэй з пытаннем яго пазіцыі ў адносінах да ЗША. Здавалася, што Сікорскі стаў цалкам і незваротна дыскрэдытаваным палітыкам пасля яго допісу ў сацсетках пра тое, што гэта амерыканцы ўзарвалі газаправод Nord Stream. Калі б новы ўрад прызначыў такога чалавека міністрам замежных справаў, гэта азначала б, што не мае намеру падтрымліваць добрыя і стратэгічныя адносіны з ЗША – прагназуе праф. Новак.

Прафесар Ягелонскага універсітэту мяркуе таксама, што назначэнне Радаслава Сікорскага кіраўніком МЗС скрывае яшчэ адну задачу:

- Гаворка ідзе пра ўнутраную гульню, то бок аб нападах на прэзідэнта Анджэя Дуду. (...) Як гэта было падчас прэзідэнцтва Леха Качыньскага. 

Прафесар Анджэй Новак нагадвае, што і раней Сікорскі падрываў прэрагатывы прэзідэнта Качыньскага ў якасці камандуючага ўзброенымі сіламі і кіраўніка знешняй палітыкі.

яс