Беларуская Служба

Прэм’ер-міністр М. Маравецкі павінен прадставіць свой кабінет на працягу бліжэйшага тыдня

21.11.2023 15:25
Новы ўрад будзе іншы, чым папярэдні, будзе менш міністраў, затое больш жанчын.
 .
Матэвуш Маравецкі.Фота: PAP/Paweł Supernak

Gazeta Wyborcza піша пра фармаванне новага ўраду Польшчы. Нягледзячы на тое, што ў партыі «Права і справядлівасць» няма неабходнай большасці ў Сейме, задачу стварыць урад атрымаў прэм’ер-міністр Матэвуш Маравецкі. «Гэта немагчымая задача» – піша выданне. Тым не менш, ПіС намераны да канца выкарыстаць час, які атрымаў ад прэзідэнта прэм’ер. Гэта павінна зменшыць праблемы партыі пры перадачы ўлады і пераходзе ў апазіцыю.

Сам Матэвуш Маравецкі адзначаў у інтэрв’ю, што парламенцкая арыфметыка бывае недакладнай, ён вядзе перамовы з прадстаўнікамі іншых груповак. І дадаваў, што новы ўрад будзе іншы, чым папярэдні, будзе менш міністраў, затое больш жанчын.

Прэм’ер-міністр павінен прадставіць свой кабінет на працягу бліжэйшага тыдня. Тады прэзідэнт прызначыць урад, а ў Маравецкага будуць яшчэ два тыдні, каб падрыхтаваць прамову ў Сейме, пасля якой дэпутаты павінны галасаваць за вотум даверу ў адносінах ураду. «Гэта праўда, што задача складаная, амаль немагчымая, але мы хочам паказаць нашы прапановы ўсім, у каго падобныя погляды як нашыя», – сказаў аўтару тэксту дэпутат ПіС.

Калі ўрад не атрымае вотум даверу, Маравецкі са сваім кабінетам пяройдзе ў апазіцыю, у якой будзе сачыць за рашэннямі, якія прымае ўрад Туска і каментаваць іх, падаваць уласныя законапраекты, а таксама згадваць пра перадвыбарчыя абяцанні іншых партый. У апазіцыі прасцей будзе нападаць на кіроўныя сілы, а нават прапанаваць тыя законапраекты, якія былі прапановамі ранейшай апазіцыі.

нг