Беларуская Служба

Амерыканскі палітолаг: Цэнтральны камунікацыйны порт павінен стаць прыярытэтнай інвестыцыяй для НАТА

27.11.2023 15:22
Гэтая праблема можа прывесці да сурʼёзных транспартных затрымак у выпадку канфлікту з Расіяй
Ілюстрацыя Фота: Alexandros Michailidis / Shutterstock

Амерыканскі палітолаг Эндру Міхта папярэджвае, што ў НАТА застаецца недастаткова часу для ўдасканалення еўрапейскай інфраструктуры, – піша партал dziennik.pl. Паводле адмыслоўца, такія праекты, як Via Baltica, Via Carpathia і Цэнтральны камунікацыйны порт, павінны стаць прыярытэтнымі для ўсяго Паўночнаатлантычнага альянсу.

Адмысловец спасылаецца на кіраўніка Аб'яднанага камандавання НАТА па падтрымцы і забеспячэнні (JSEC) Аляксандра Соллфранка. Ваенаначальнік перакананы, што ў Паўночнаатлантычнага альянсу застаецца мала часу на спрашчэнне бюракратычных нормаў, якія перашкаджаюць перамяшчэнню войскаў па Еўропе.

Гэтая праблема можа прывесці да сурʼёзных транспартных затрымак у выпадку канфлікту з Расіяй. Кіраўнік Абʼяднанага камандавання НАТА па падтрымцы і забеспячэнні выказаў спадзяванне на стварэнне «Вайскогвага Шэнгена» – зоны свабоднага перамяшчэння войскаў, аналагічную Шэнгенскай зоне, якая дазваляе свабодна перамяшчацца па большай частцы тэрыторыі ЕЗ.

«Незалежна ад назвы, НАТА неабходна засяродзіцца на павышэнні ваеннай мабільнасці на сваёй тэрыторыі, асабліва ў напрамку поўнач-поўдзень уздоўж усходняй мяжы. Праекты, такія як Via Baltica, Via Carpathia і Цэнтральны камунікацыйны порт у Польшчы, павінны быць прыярытэтнымі», – падкрэсліў амерыканскі даследчык Эндру Міхта.

эж