Беларуская Служба

Дырэктар Інстытуту нацыянальнай памяці: Ніякая ўлада не можа разлічваць, што мы стрымаемся ад расследавання мінулага

02.12.2023 11:14
Караль Наўроцкі мае на ўвазе і патрабаванне некаторых палітыкаў, якія абвяшчаюць ліквідацыю Інстытута нацыянальнай памяці.
   - .
Інстытут нацыянальнай памяці - лагатып.PrtSc/Autorstwa Instytut Pamięci Narodowej - http://ipn.gov.pl, Domena publiczna, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=41107859

У інтэрв'ю тыднёвіку «Sieci» дырэктар Інстытуту нацыянальнай памяці доктар Караль Наўроцкі тлумачыць, чаму «Грамадзянская платформа» і яе партнёры па кааліцыі баяцца Інстытуту нацыянальнай памяці і хочуць яго ліквідаваць. Ён таксама папярэджвае: ніякая ўлада не можа разлічваць на тое, што Інстытут нацыянальнай памяці стрымаецца ад расследавання мінулага грамадскіх дзеячаў, якія займаюць найважнейшыя дзяржаўныя пасады.

Старшыня Інстытуту нацыянальнай памяці доктар Караль Наўроцкі ў размове з Марэкам Пызам і Марцінам Віклай («Інстытут нацыянальнай памяці будзе крэпасцю») запэўнівае, што ён і ягоная ўстанова будуць працягваць паслядоўную працу на карысць польскай дзяржавы, і ў той жа час ён усведамляе змены, якія адбыліся пасля парламенцкіх выбараў. Маецца на ўвазе і патрабаванне некаторых палітыкаў, якія абвяшчаюць ліквідацыю Інстытута нацыянальнай памяці.

«Гэта зразумела, бо Інстытут нацыянальнай памяці адкрывае сутнасць нямецкага нацыянал-сацыялізму, камуністычнай сістэмы і посткамунізму. Нядаўна ў мяне была сустрэча з кіраўніцтвам Інстытута з усёй Польшчы, і мы засяродзіліся не на страху, а на выкананні наступных задач. Інстытут нацыянальнай памяці ёсць і будзе падвяргацца нападам, але ён застанецца апорай», – чытаем.

Караль Наўроцкі гаворыць, што гістарычная амнезія пагражае зніжэннем устойлівасці нацыі і ў канчатковым рахунку, у перспектыве, магчыма, стратай дзяржаўнасці. Акрамя культурнай спадчыны і адзінай мовы, гэта адно з найважнейшых апірышчаў быцця як дзяржавы і нацыі. Вывядзенне аднаго з гэтых элементаў пагражае самому выжыванню нацыі. Маршал Пілсудскі трапна ахарактарызаваў гэта: «Нацыя, якая губляе памяць, перастае быць нацыяй. Яна становіцца проста групай людзей, якія часова займаюць пэўную тэрыторыю».

ав/wpolityce.pl