Беларуская Служба

Лукашэнка паехаў за падтрымкай у Кітай

04.12.2023 17:00
Беларускі дыктатар шукае для сябе гарантый бяспекі ад Масквы.
Аўдыё
  • Кітайскія гарантыі для Лукашэнкі
Ілюстрацыйнае фотаscreenshot z Youtube

Беларускі дыктатар нечакана з’ездзіў з візітам у Кітай. Гэта адбылося на зваротным шляху з экалагічнага форуму ў ААЭ. Эксперты ўжо назвалі гэты візіт Лукашэнкі раптоўным і дзіўным. Дагэтуль няма разумення, пра што бакі размаўлялі, якія былі сапраўдныя мэты візіту.

Лукашэнка нечакана наведаў Пекін, дзе сустрэўся са старшынём КНР Сі Цзіньпінам.

Кітайскі бок заявіў, што на сустрэчы ў Пекіне абмяркоўвалася «ўкраінскае пытанне». Пра гэта коратка напісала агенцтва «Сіньхуа». Беларускія дзяржаўныя медыя ніяк не згадвалі змест візіту, засяродзіліся на падарунках, якімі абменьваўся з кітайцамі Лукашэнка.

Пры гэтым эксперты зазначаюць, што візіт можа быць звязаны з жаданнем Лукашэнкі паправіць адносіны з Пекінам, якія былі сапсаваныя пасля ізаляцыі Беларусі ад ЕС, што прывяло да пагаршэння надзейнасці беларускага транспартнага калідору для Кітаю. Разам з тым, як перадае «Сіньхуа», кітайскае кіраўніцтва заявіла, што «гатовае працягваць умацоўваць стратэгічную каардынацыю з Беларуссю, садзейнічаць практычнаму супрацоўніцтву». Што можа хавацца за гэтымі дыпламатычнымі фармулёўкамі, мы паразмаўлялі з палітолагам Паўлам Усавым.

- У Кітаю зацікаўлены, перш за ўсё, Лукашэнка. Для яго гэта дэманстрацыя вонкавай легітымнасці, што яго прымаюць у другой сталіцы свету. Сёння Кітай – гэта альтэрнатыва для ЗША і Захаду. Лукашэнка дэманструе, што ён мае хаўрус з Пекінам. Другі момант – пытанне бяспекі, вайсковай супрацы. Лукашэнка намагаецца выбіць сродкі для ўласнай эканомікі, а апора на Кітай – гэта гарантыя яго ўласнай бяспекі ад ціску Масквы.

Што на гэта Крэмль?

- Расія не дазваляе самастойнасці ў адносінах з Захадам. У Кітаю расіяне не бачаць, пакуль, ніякай пагрозы. Яны наўпрост кантралююць сітуацыю ў Беларусі. Ведаючы, Лукашэнку, ён будзе спрабаваць знайсці іншы цэнтр для супрацьвагі маскоўскім уплывам. Кітай у гэтым адзіны партнёрам. Дзеля гэтага рэжым актывізаваў вайсковую супрацу з кітайскім міністэрствам абароны, ладзіць сумесныя вучэнні.

Ці ў інтарэсах Кітаю ўмешвацца ў адносіны паміж Мінскам і Масквой? Раней яны гэтага не рабілі.

- У беларуска-расійскія разборкі Кітай не палезе. Пекін зацікаўлены, каб павялічыць сваю геапалітычную вагу. Яны змяняюць сваё бачанне на свет. Пасля 1980-ых гадоў, калі краіна была арыентавана на ўнутраныя інтарэсы, цяпер Пекін перастае быць геапалітычным ізаляцыяністам. Яны цяпер не проста будуць прасоўваць свае эканамічныя інтарэсы, для Кітая знаходзіцца ў цэнтры Еўропу ёсць геапалітычным інтарэсам.

Размаўляў Юры Ліхтаровіч