З пачатку лістапада цягнуцца пратэсты на мяжы рольска-украінскай супраць лібералізацыі правіл перавозак паміж Украінай да ЕС. У чэрвені 2022 года Еўрапейская камісія адмяніла сістэму дазволаў на камерцыйныя перавозкі для ўкраінскіх фірм па ЕС. Гэта было зроблена з думкай, каб прыспешыць перавозку тавараў паміж Еўрасаюзам ды Украінай. Аднак украінскія фірмы пачалі дэмпінгаваць на рынку ЕС, беручы замовы на дастаўку тавараў па Еўрасаюзе, а не толькі паміж ЕЗ і Украінай.
У адказ на гэта пачаліся пратэсты спачатку польскіх кіроўцаў грузавікоў, а потым ды іх далучыліся славацкія дальнабойшчыкі. У выніку ўжо на месяц заблакаваныя пагранічныя пераходы на мяды з Украінай, украінскім кіроўцамі даводзіцца тыднямі жыць у машыне. У панядзелак польскі ўрад пры падтрымцы Славакіі й Венгрыі запатрабаваў ад ЕС аднаўлення сістэмы дазволаў, якая б абмяжоўвала працу ўкраінскіх перавозчыкаў у Еўрасаюзе. Польшча тлумачыць свой зварот абвалам сітуацыі на рынку транспартных паслуг.
Дадзенае пытанне абмяркоўвалася ў Бруселі на сустрэчы міністраў транспарту 27 краін ЭЗ. Больш падрабязна распавядае карэспандэнт Польскага радыё Беата Пломецка.
- Польшча хоча, каб была скліканая надзвычайная сустрэча экспертаў 27 краін, якія на аснове інфармацыі аб стане рынку прынялі б рашэнне аб аднаўленні дазволаў для ўкраінскіх перавозчыкаў. Гэтае рашэнне мусіць быць хутка прынятае, каб супакоіць сітуацыю. Рынак перавозак цяпер здамінаваны ўкраінскімі фірмамі, польскія нясуць вялізарныя страты, адсюль такая рэакцыя Варшавы. Польскае патрабаванне аб склікання нарады падтрымала Славакія і Венгрыя.
Намеснік міністра інфраструктуры Польшчы Рафал Вэбэр падкрэсліў, што пагадненне аб адмене дазволаў для ўкраінскіх перавозчыкаў негатыўна адбілася на сітуацыі польскіх перавозчыкаў.
- Да вайны 37% перавозак рабілася польскімі фірмамі, 63% -украінскімі. Цяпер палякі ажыццяўляюць толькі 8%, а украінцы 92%. Так далей не можа быць.
Прэм’ер-міністр Польшчы Матэвуш Маравецкі заявіў, што будзе патрабаваць ад Еўракамісіі аднаўлення сістэмы дазволаў для ўкраінскіх грузавікоў, якія прыязджаюць у Польшчу. Кіраўнік урада паведаміў, што такое абяцанне даў польскім перавозчыкам, якія пратэстуюць на мяжы з Украінай. Матэвуш Маравецкі нагадаў, што сістэма дазволаў працавала добра да красавіка мінулага году і добра і справядліва рэгулявала транспартны рынак.
- Мы будзем вельмі рашуча і станоўча дамагацца вяртання да сістэмы дазволаў для ўкраінскіх грузавікоў, якія прыязджалі ў Польшчу. Гэтая сістэма дзейнічала да вясны 2022-гоа года. Потым Еўракамісія змяніла і сёння мы маем блакаду мяжы.
Намеснік міністра Рафал Вэбэр дадаў, што крызіс на транспартным рынку патрабуе хуткіх рашэнняў.
- Гэтую працу трэба вельмі хутка зрабіць, ёсць шмат аргументаў на карысць таго, каб узнавіць дазволы на камерцыйныя перавозкі, выключаючы вайсковыя ды гуманітарная перавозкі. Рашэнне трэба хутка прымаць. Толькі яно зможа супакоіць нашых транспартнікаў ды разблакаваць праезд да ўкраінскай мяжы.
Еўракамісія мае іншы погляд на сітуацыю. Па выніках панядзелкавай гарады міністраў ЕС еўракамісар па транспарце Адына Вэлеан заявіла, што вяртання дазволаў для перавозчыкаў з Украіны не будзе, магчымыя толькі кансультацыі экспертаў.
- Камісія падтрымлівае ідэю кансультацый па пытанні перавозак. Але на нашу думку, абмеркаванне павінна пачацца пасля таго, як будзе вырашаная крытычная сітуацыя на мяжы. Асабліва непрымальная тут палітыка польскага ўраду, якія ўмывае рукі ды заяўляе, што гэта справа мясцовых уладаў ды Еўракамісіі. Цэнтральны ўрад заяўляе, што нічога не можа зрабіць? Няпраўда, гэта непрымальнае тлумачэнне.
Славацкі міністр Ёзаф Раж транспарту патлумачыў, што гэта робіцца ў імя салідарнасці з Украінай.
- Наймацней за дазволы выступаюць венгры ды яшчэ палякі, чэхі занялі нейтральную пазіцыю. Іншыя краіны выступілі супраць аднаўлення дазволаў. Галоўны аргумент – салідарнасць з Украінай.
Польскі ўрад заявіў, што будзе шукаць падтрымкі для вяртання дазволаў у іншых краін ЕС. Пры гэтым сёння стала вядома, што славацкія дальнабойшчыкі пакуль перапынілі блакаду адзінага ў краіне пункта перасячэння мяжы з Украінай. На польска-украінскай мяжы сітуацыя пакуль застаецца патавай.
Юры Ліхтаровіч